3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

ПлаSтформа Мінск 2016: «Room 40», «Insight»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Пластический спектакль, Танцевальный театр
Жанр Форум

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў РБ у рамках VI Адкрытага форуму эксперыментальных пластычных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа» прадстаўляе

«INSIGHT» («У ПОЛЕ ЗРОКУ»)
монаспектакль Януша Орліка (Польшча)
Прэм'ера: 3 сакавіка 2013
Ідэя: Януш Орлік
Выканаўца: Януш Орлік
Драматургія і пастаноўка святла: Ёхана Лясняровска
Кампазітар: Януш Орлік
Сцэнаграфія: Марта Вышынскі
Тэхнік: Лукаш Кядзерскі
Візуальны шэраг: Міхал Лучак
Працягласць: 50 хвілін.
Прадукцыя: Art Stations Foundation пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча
Аўтар перформанса спрабуе знайсці фізічнае і візуальнае прадстаўленне эмацыйнага стану адчужэння ад навакольнай рэчаіснасці. Герой размяшчаецца ў адначасова рэалістычнай і метафарычнай прасторы сцэны, напоўненай ледзь прыкметнымі жэстамі, гукамі, ценямі. Такім чынам, мы бачым унутраны свет, супрацьлеглы свету вонкаваму пры дапамозе неадназначных эмоцый, знаёмых кожнаму з нас. Перакладзеныя на магутную мову руху, яны цягнуць за сабой у доўгае падарожжа па лабірынтах чалавечага цела, якое сутыкаецца, дзень за днём, з какафоніяй навакольнай рэальнасці.

«ROOM 40» («ПАКОЙ 40»)
Мацей Кузьмінскі Праект (Польшча)
Прэм'ера: 25 ліпеня 2012 г.
Харэаграфія: Мацей Кузьмінскі
Драматургія: Адам Хіпкі
Выканаўцы: Даніэла Камядзера, Ганна Камінскі, Кася Паўлоўская, Дамініка Віак.
Працягласць: 40 хвілін.
«Пакой 40» імкнецца перавесці экзістэнцыяльныя разважанні на мову харэаграфіі. Выкарыстоўваючы стан стомленасці, Мацей Кузьмінскі дэманструе віртуознасць танцоўшчыкаў і кідае крытычны погляд на традыцыі, падрываючы застарэлыя тэатральныя ўмоўнасці. Балансуючы паміж формамі, пастаноўка з’яўляецца адначасова правакатыўнай і мабільнай.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «ПлаSтформа Мінск 2016: «Room 40», «Insight»» в Минске. Место проведения спектакля - «Республиканский театр белорусской драматургии» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.