24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Біблія Князя Радзівіла

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Спектакль «Біблія князя Радзівіла» прысвечаны 500-гадоваму юбілею Мікалая Радзівіла Чорнага (1515 ‑ 1565), ‑ аднаго з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі XVI ст. 

Мікалай Радзівіл Чорны займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Ён заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце (1553 г.), у 1563 г. ‑ надрукаваў славутую Берасцейскую Біблію. Як фактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі – Валочнай памеры (1557 г.), а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ (1566 г.). Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі нашай краіны. У 2009 г. у г.Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу гісторыі і культуры Беларусі.
Мікалай Радзівіл Чорны з’яўляўся адным з лідараў руху Рэфармацыі, што ахапіў нашу краіну ў XVI ст., прадстаўнікамі якога з’яўляюцца Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і многія іншыя славутыя постаці айчыннай гісторыі. Дзеянне спектакля ахоплівае 2 гады ‑ з 1551 па 1553 г. П’еса прысвечана складанаму выбару ў жыцці маладога канцлера. У выніку, ён цвёрда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

Спектакль рыхтуе творчы калектыў пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы П.Харланчука-Южакова. Аўтар сцэнарыя – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.У.Унучак. У спектаклі задзейнічаны: П.Харланчук-Южакоў, Г.Харланчук-Южакова, У.Козічаў, С.Елісеева, В.Козел, А.Золатаў, А.Рукаль.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Павел Харланчук-Южакоў
  • Длительность: 1 г. 20 хв.
  • Точки продаж:

    Касса: вт.-сб.: с 14.00 до 19.00; вс.: с 11.00 до 19.00; пн.: выходной; +375 152 72 34 27

  • Стоимость:

    80 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно