24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Белы анёл з чорнымі крыламі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Драма на 2-е дзеі

Дзіяна Балыка

Пераклад п’есы – Уладзімір СКАРЫНКІН.
Пераклад вершаў – Алесь (Аляксандр) ЗАМКОЎСКІ.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый АНІСЕНКА.
Сцэнаграфія, касцюмы, відэарад Андрэя ЖЫГУР.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧ.
Мастак па святле Міхаіл ЛАВІЦКІ.
Пластыка Дзіяна ЮРЧАНКА.

Кожны чалавек нараджаецца адзін і адзін памірае. Між гэтымі дзвюма кропкамі ёсць дарога жыцця, якую хочацца годна прайсці з кім-небудзь. Каб вакол, побач былі прыгожыя людзі, каб квітнела вясна, каб усё-ўсё атрымлівалася… Выкінуты ў свет Божы, чалавек не ведае, што рабіць, у каго спытацца, і чакае, каб яго зразумелі, навучылі, дапамаглі…

Маладая паэтка Ніна яшчэ не вызначылася ні ў прафесіі, ні ў каханні. Яна проста хоча адчуваць жыццё напоўніцу, казаць сваю праўду, быць асобай… І тут – моцнае выпрабаванне: станоўчы вынік аналізу на ВІЧ-інфекцыю. Другі станоўчы вынік аналізу на ВІЧ-інфекцыю. Шок! І няма каму падтрымаць… Маці, бабуля, айчым, зводная сястра вырашаюць уласныя праблемы. Бойфрэнд вядзе свабоднае мастацкае існаванне…

Як самастойна вызваліцца ад цяжару ўнутранага болю, як знайсці выйсце з тупіка цёмных эмоцый? Пакаштаваць «экстэзі», ЛСД ці спайс? Парэзаць вены? А можа, доктар здольны стаць выратавальнікам, расказаць, што такое дабро і любоў…

А яшчэ Ніне пастаянна сніцца белы анёл з чорнымі крыламі. Але што гэта за сімвал – дапамога вышніх сіл ці папярэджанне пра хуткі скон?

Ніна патрапіла ў клетку адзіноты, заблыталася ў ланцугах непаразумення і няўпэўненасці. Яна адна. Ёй халодна ў гэтым халодным свеце. Яна крычыць ад безвыходнасці і шукае дапамогі. Ці зможа дакрычацца?

Спектакль Валерыя Анісенкі ўздымае адвечную праблему – адзіноты чалавека па сутнасці, яго згубленасці ў сучасным свеце. І калі ў час не працягнуць верную надзейную руку, не ўсміхнуцца, не сказаць шчырае слова, то можа адбыцца катастрофа: спачатку – сум, нуда, закрытасць душы, сацыяфобія, а потым – наркаманія, гвалт, СНІД, разбурэнне асобы…

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2016
  • Режиссеры: Валерый Анісенка
  • В ролях: Алена Шарэпчанка, Анастасія Рэўчанка, Арцём Блахін, Валянціна Багданава, Галіна Букаціна, Георгій Лойка, Святлана Сухадолава, Тамара Скварцова, Таццяна Ліхачова, Юлія Крашэўская, Юрась Цвірка, Яўген Бераснеў
  • Длительность: 1 гадзіна 30 хвілін
  • Стоимость билетов:

    6,50  - 7,00 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 262 63 81

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно