24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Прывітанне, лета, альбо навелы пра лагер

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 снежня ў 19.00 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пройдзе тэатральная пантаміма “Прывітанне, лета, альбо навелы пра лагер” у выкананні мім-тэатра “Gestus”.

Лета. Дзіцячы лагер. Важатая рыхтуецца да прыезду дзяцей. І вось Яны. Усе розныя, гарэзлівыя і некіруемыя. Важатай патрэбна дысцыпліна. І тут пачынаецца супрацьстаянне жаданняў. Аднак дзеці раскрываюць Важатую з іншага боку. І паступова супрацьстаянне перарастае ў разуменне і сяброўства. Але змена скончылася, і час развітвацца. Але гэта не канец і не кропка. Гэта шматкроп’е. Што далей? Гэта глядач дадумае сам, бо амаль кожны хоць аднойчы бываў у лагеры.

Дзеючыя асобы:
Важатая – Крысціна Жаўрыд
Прыгажунчык – Міхаіл Самусенка
Энерджайзер – Алеся Найдзенка
Пончык – Ніка Жаўрыд
Тэнісістка – Дар’я Танковіч
Завучка – Вольга Рабцава
Мадэль – Дар’я Лабач
Невідзімка – Алёна Афанасенка
Рэжысёрская ідэя: Крысціна Жаўрыд
Пастаноўка і сцэнаграфія: Крысціна Жаўрыд, Дзмітрый Машко
Мастацкі кіраўнік: Дзмітрый Машко

Тэатр «Gestus» створаны ў 2010 годзе. Калектыў працуе ў жанры тэатральная пантаміма. З’яўляецца ўдзельнікам многіх творчых мерапрыемстваў і праектаў. За два гады існавання тэатр-студыя атрымала прызнанне гледачоў і калег.

Лаўрэат І ступені, уладальнік прызоў Міжнароднага фестываля «Волна идей», Кранева, Балгарыя, 2013г.

Уладальнік «Grand-Prix» XII Міжнароднага фестываля «Inter-show», Паронін, Польшча, 2014г.

Пераможца V дзіцячага паэтычнага фестываля «Табуретка», Санкт-Пецярбург, Расія, 2014г.
Узнагароджаны Дыпломамі ў намінацыях “Лепшы акцёрскі ансамбль”, “Лепшая жаночая роля”, “Лепшая мужчынская роля”, “Лепшая жаночая роля другога плана”, “Лепшы акцёрскі дуэт” V Міжнароднага фестываля “Параллельные миры”, Баранавічы, Беларусь, 2015г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Длительность: 1г. 25хв.
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно