24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

25 верасня на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры г. Маладзечна оперу “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”, кампазітара Алега Залётнева, прадставіць Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр. 

Дзеянне оперы, якая напісана да 250-годдзя са дня нараджэння Агінскага, разгортваецца ў маёнтку Залессе, дзе Агінскі збірае гасцей на баль, а ў выніку прымае рашэнне пакінуць Радзіму з разбітым сэрцам .У цэнтры сюжэта аказваюцца адносіны паміж князем, яго пляменнікам Юзэфам Лубенскім і італьянскай спявачкай Катрынай Боні, на ўвагу якой прэтэндуюць абодва мужчыны. 

Паралельна развіваецца іншая любоўная лінія − паміж жонкай Міхала Клеафаса Марыяй і мастаком Янам Шыманскім, якога запрасілі, каб напісаць партрэт князя. 

Думкамі пра Радзіму, вернасцю, адданасцю, абавязкам прасякнуты многія сцэны пастаноўкі. 

Мастацкім кіраўніком праекта пастаноўкі оперы з'яўляецца заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока − галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.Агінскага. Лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык − Сяргей Макарэй. Хормайстар − Вера Каханоўская. Балетмайстар − Аляксандр Драгаміраў.

У галоўнай ролі саліст фларэнтыйскага тэатра “Камунале” − Уладзімір Александровіч.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    100 000 - 120 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно