24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Дылiжанс

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Мюзiкл

Паводле навелы Гі дэ Мапасана «Пышка»

Уявіце, што дыліжанс, які мусіць вывезці з тэрыторыі Францыі, акупаванай «прусакамі», некалькі асобаў, выпраўляецца ў падарожжа з хвіліны на хвіліну… Аднак сярод «годных і шаноўных» пасажыраў раптам узнікае яна — мадмуазэль Русэ па мянушцы Пышка. Элізабэт Русэ, «прынцэса ўсіх руанскіх кабакоў», а па-просту кажучы — жанчына вольных паводзінаў…

Газетны рэпарцёр Карнюдэ, гандляры віном спадар і спадарыня Луазо, выбітныя прамыслоўцы Ламадон, і, вядома, высакародныя Граф і Графіня надзвычай грэбліва ставяцца да Пышкі… Але гэта ўсё да таго часу, пакуль яна не зробіцца ім карыснай і неабходнай… Тады ўжо распачнуцца іншыя «спевы», будуць апранутыя іншыя маскі… Сапраўдныя вартасці кожнага зробяцца відавочнымі… Гэтаму паспрыяе адна дужа экстрэмальная сітуацыя…

*Навела «Пышка» — шэдэўр малога літаратурнага жанру. Тэма патрыятызму Мапасана раскрываецца тут у выкрыцці двудушнага стаўлення да краіны, вайны, жыцця, да людзей побач. Гэтая думка натхніла вялікага кінарэжысёра Міхаіла Ромма ў 1934 годзе на стварэнне фільма паводле навелы «Пышка», які лічыцца адным з лепшых узораў кінамастацтва дваццатага стагоддзя. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2014
  • Режиссеры: Сяргей Кулікоўскі
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно