24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Vasen-Extasen. Международный форум театрального искусства «ТЕАРТ»

Описание

1 кастрычніка (17.00 і 21.00) у рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва “ТЕАРТ” на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Тэатр танца KARARULI прадставіць танцавальны перформанс “Vasen-Extasen”. 

"V a s e n - E x t a s e n" – запазычаная назва новага танцавальнага перформансу, асноўным полем даследавання якога з’яўляецца адыход ад звычайнага паўсядзённага стану свядомасці і цела. Абсалютная ўключанасць, стан па-за пачуццёвага і па-за інтэлектуальнага сузірання, знаходжанне ў напружанай беспадстаўнасці – ці не гэтыя моманты адчуваюцца як адзіныя, што даюць жыццё?

"V a s e n - E x t a s e n" – назва экспазіцыі фотамастакоў Ганны і Бэрнхард Блюм, што размешчана ў Музеі сучаснага мастацтва ў Франкфурце.

Пастаноўка – Вольга Лабоўкіна
Харэаграфія і выкананне – Аляксандр Філіпаў, Мікіта Барыс, Ігар Чыпоўскі, Ігар Шугалееў, Аляксей Матышаў, Вольга Лабоўкіна.
Sound-дызайн – Aortha
Light-дызайн – Міхаіл Лавіцкі
Відэаафармленне – Дзмітрый Звераў, Вольга Лабоўкіна.
Тэатр танца “KARAKULI” выказвае падзяку школе танца “SKYLINE” за інфармацыйную падтрымку.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2015
  • Длительность: 40 минут (без антракта)
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно