3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Каралева прыгажосцi з Лiнэна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Год 2015
Режиссеры Ірына Цішкевіч
В ролях Анжаліка Баркоўская, Вячаслаў Грушоў, Генадзь Гайдук, Таццяна Ліхачова, Яўген Бераснеў
Длительность 1 гадзіна 30 хвілін
Жанр Психологический триллер
Стоимость билетов

6,50 (65 000) руб.

Точки продаж

У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 233 63 81

Кухонны трылер на 1-у дзею

Марцiн МакДонах

Пераклад Міраславы ШАВЫРКІНАЙ.
Пастаноўка, музычнае афармленне артысткі тэатра, вядучага майстра сцэны Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія, касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА. 

Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін МакДонах. У «Каралеве прыгажосці з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі – ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў – жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці – пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.

*Мястэчка Лінэн – дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн – адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі – робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»

Спектакль па п’есе «Каралева прыгажосці з Лінэна» ўпершыню быў пастаўлены 1 лютага 1996 года тэатрам «Druid Theatre Company»/«Royal Court Theatre» на сцэне «Town Hall Theatre», у ірландскім горадзе Гэлаўэй. 5 марта прэм’ера пастаноўкі адбылася ў Лондане, у тэатры «Royal Court Theatre Upstairs».

Праз два гады, 11 лютага, «Каралева прыгажосці з Лінэна» была пастаўлена ў Нью-Ёрку, на сцэне тэатра «Atlantic Theater Company». А 14 красавіка паказаны на Брадвеі пры ўдзеле знакамітых артыстаў пры ўдзеле Рэндала Л.Рэгхіта, Чэйза Мішкіна, Стывена М.Леві і Леанарда Салаўэя ў супрацоўніцтве з Джуліянам Шлосбергам і Нормай Лангворфі.

Спектакль з’яўляецца дыпломнай работай артысткі тэатра, вядучага майстра сцэны Ірыны Цішкевіч для абароны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Каралева прыгажосцi з Лiнэна» в Витебске. Место проведения спектакля - «Национальный академический драматический театр им. Я.Коласа» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.