3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Вечар сучаснага танца і перформансу

Жанр Танцевальный театр, Театральный перформанс
Стоимость билетов

120 000 руб.

ОТМЕНА

Тэатр танца “KARAKULI” запусціў культурна-адукацыйны праект “ARTеФАКТ”, які ажыццяўляе абмен інфармацыяй паміж арт-таварыствамі Беларусі і іншых краін. Першая падзея – два вечары сучаснага танца і перформансу (30 і 31 мая).

30 мая – тэатр танца “KARAKULI” з апошнімі работамі – "V a s e n – E x t a s e n" і "Адзін у квадраце".

"V a s e n - E x t a s e n" – назва экспазіцыі фотамастакоў Ганны і Бэрнхард Блюм, што размешчана ў Музеі сучаснага мастацтва ў Франкфурце. 

“V a s e n - E x t a s e n” – запазычаная назва новага танцавальнага перформансу, асноўным полем даследавання якога з’яўляецца адыход ад звычайнага паўсядзённага стану свядомасці і цела. Абсалютная ўключанасць, стан па-за пачуццёвага і па-за інтэлектуальнага сузірання, знаходжанне ў напружанай беспадстаўнасці – ці не гэтыя моманты адчуваюцца як адзіныя моманты, што даюць жыццё?

Пастаноўка – Вольга Лабоўкіна
Харэаграфія і выкананне – Аляксандр Філіпаў, Мікіта Барыс, Ігар Чыпоўскі, Ігар Шугалееў, Аляксей Матышаў, Вольга Лабоўкіна.
Sound-дызайн – Aortha
Light-дызайн – Сямён Давыдзенка
Відэаафармленне – Дзмітрый Звераў, Вольга Лабоўкіна.
Тэатр танца “KARAKULI” выказвае падзяку школе танца “SKYLINE” за інфармацыйную падтрымку.

"Адзін у квадраце" – своеасаблівая мадэль свету, дзе кожны абмежаваны сваёй зонай камфорту. Гэта разважанне пра свае пакуль яшчэ не здзейсненыя жаданні і пакуль яшчэ не пераадоленыя страхі. Некаторыя рэчы чалавек можа зрабіць толькі сам, асабіста, адзін… Прабачыць іншага, пасталець, адчуць хваляванне ад паху дажджу, спазнаць каханне, прыняць адзіноту, ці, напрыклад, выйсці з уласнага “квадрата”…

У перформансе прымаюць удзел:
Ігар Шугалееў, Аляксандр Філіпаў, Аляксей Матышаў, Ігар Чыпоўскі, Вольга Лабоўкіна, Вольга Скварцова, Ірына Шырокая.
Пастаноўка – Вольга Лабоўкіна
Харэаграфія – Вольга Лабоўкіна ў сааўтарстве з артыстамі
Light-дызайн – Сямён Давыдзенка
Спонсар і дызайнер адзення – Parus Jeans (афіцыйная група ў VK); PaRus Jeans (дызайн-студыя адзення і абутку).

31 мая – “Я люблю цябе, К.М” - перформанс гасцей з Санкт - Пецярбурга (праект Dance. Амёба. Project).
Спектакль «Я люблю цябе, К.М » - гэта не спектакль-прысвячэнне, не спектакль, створаны па матывах фільмаў Кіры Муратавай, гэта - рэфлексія ўдзельнікаў «Dance.АМЁБА.Project» на мастацтва непаўторнага рэжысёра. Спектакль даследуе кінематаграфічныя прынцыпы, мантаж атракцыёнаў, метады кампазіцыі, блізкія Муратавай, а часам і бярэ іх за аснову.

У спектаклі ўдзельнічаюць 4 танцоўшчыка, усе яны розныя, як персанажы камедыі масак і як акцёры геніяльных фільмаў. У ім няма пэўнай гісторыі, але ёсць паслядоўнасць абсурдных сюжэтаў пра каханне, абыякавасць, расчараванне, нянавісць, смерць ... На паўторах, паўзах і доўгіх статычных планах выбудоўваецца свет дзіўных, кінутых, нікому не патрэбных людзей.

«Другарадныя людзі – тыя, якія не ўмеюць быць па-сапраўднаму жорсткімі, якія не ўсё да канца даводзяць. Іх заўсёды нешта спыняе. І таму яны не могуць быць па-сапраўднаму ўдачлівымі. Не самыя жывучыя яны». – (С) Кіра Муратава.

«Dance.АМЁБА.Project » – выказвае велізарную ўдзячнасць і любоў :
- Рэжысёру Кіры Георгіеўне Муратавай
- Кінакрытыку Зары Абдулаевай
- Аператару Генадзю Каруку
- Мастаку і сцэнарысту Яўгену Галубенка
- Кампазітару Валянціну Сільвестраву
- Адэскай кінастудыі

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Вечар сучаснага танца і перформансу» в . Место проведения спектакля - «» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.