Республиканский театр белорусской драматургии (Беларусь)
Янка КУПАЛА «АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ»
Легенда беларускага тэатра, першая і найлепшая фольк-опера. Неверагодны, захапляльны спектакль пра жыццё нашых продкаў, пра лёс Чалавека ад нараджэння і да смерці. Спектакль пра тых, хто даў нам жыццё, сілу, годнасць і веру, гісторыя пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі...
Неўміручы твор Янкі Купалы ў пастаноўцы Сяргея Кавальчыка. Выключная музыка Цімура Каліноўскага гучыць у новым саўндзе ад Алега Хаменкі.
Больш за 10 гадоў існавання. Міжнароднае прызнанне. Мноства ўзнагарод на розных тэатральных форумах.
У галоўнай ролі — зорка беларускай сцэны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігаў. Вас чакае прыемная сустрэча з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель і ўсімі артыстамі тэатра беларускай драматургii.