24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Не пакiдай мяне…

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Драматычная балада на 2-е дзеi

Аляксей Дудараў 

Сцэнаграфія і касцюмы – Валерый ЮРКЕВІЧ.
Музыка і музычнае афармленне – Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.
Пластыка – Дзіяна ЮРЧАНКА.
Відэарад – Алег ЧАРНЯК.

Звярнуцца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны сёлета, калі свет адзначае 70-годдзе Перамогі над нямецкім фашызмам, тэатр імя Якуба Коласа палічыў сваім не толькі мастацкім, але і грамадзянскім, чалавечым абавязкам. Нельга забыць, колькі гора, пакут прынесла беларусам гэтая страшэнная навала. І сёння, калі зноў на планеце такі хісткі і нетрывалы мір , варта памятаць пра мінулае.

Спектакль «Не пакідай мяне» распавядае пра подзвіг. Дзесяткі, а можа, і сотні тысяч звычайных людзей яго здзяйснялі, рызыкуючы і ахвяруючы сваім жыццём. Сярод іх было нямала жанчын, дзяўчат. Мы памятаем многія імёны. Але колькі яшчэ невядомых, якія ляжаць у братніх магілах!

Жанчына на вайне. Гэта здаецца нейкай бязглуздзіцай, вычварэнствам, бо першае з другім несумяшчальныя. Гэтак жа яе не адпаведныя адно другому прыгажосць і злачынства, каханне і забойства, хараство і кроў. Наш спектакль пра подзвіг маладзенькіх дзяўчат-разведчыц, якія здолелі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі. Чацвёра знешне безабаронных, пяшчотных, не спазнаўшых нават асалоду кахання, але моцных духам дзяўчат змаглі тое, што не здолелі б сотні фізічна загартаваных мужчын.

Наш спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць святую Перамогу. А яшчэ ён пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2015
  • Режиссеры: Валерый Анісенка
  • В ролях: Ірына Цішкевіч, Вікторыя Шамардзіна, Вячаслаў Грушоў, Георгій Лойка, Наталля Саламаха-Конанава, Святлана Сухадолава, Юлія Крашэўская, Юлія Цвікі, Яўген Бераснеў
  • Длительность: 1 гадзіна 40 хвілін
  • Стоимость билетов:

    6,50 — 7,00 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 262 63 81

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно