24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

У пошуках цмока: падарожжа для малых і дарослых

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

15 сакавіка галерэя «У майстра» (вул. Кірава, 8) ператворыцца ў сапраўдную цмачыную пячору!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і галерэя «У майстра» запрашаюць у падарожжа ў Краіну цмокаў.

Аблюбаваныя месцы цмока — камяні, дубровы, святыя гаі, горы, падземныя лёхі, азёры, рэкі. Кажуць, што гэта хітрая і страшная пачвара, якая сядзіць на багацці і ахоўвае яго. А ці ўсе цмокі такія? Які наш — беларускі цмок?

Дык давайце ж нарэшце з ім пазнаёмімся!

Наш маршрут:

13.00 — спектакль «Быў бы ў мяне дракон» ад настольнага тэатра «Кардонка»

Пастаноўка ў стылі дамашняга папяровага тэатра для дзяцей ад 4 да 9 год і вясёлых дарослых (паводле матываў казак Дональда Бісэта).

«Эх! Шкада, што ў мяне няма свайго ўласнага цмока!» — думала дзяўчынка Сьюзі. «Тады ніхто і ніколі не пакрыўдзіў бы мяне, а наадварот, усе захацелі б са мной сябраваць». Мара пра свайго цмока так і засталася б марай, калі б не адна акалічнасць. Дрэва, пад якім стаяла Сьюзі, аказалася чароўным. Намаляваны ёй цмок ажыў… Так пачалася гісторыя пра неверагоднае сяброўства дзяўчынкі і цмока, пра добрую бабулю, пра шкоднага спадара Сміта, пра разбураны і наноў пабудаваны горад і мроі, якія часам здзяйсняюцца.

Дзеянне спектакля разгортваецца на стале, а гледачы знаходзяцца на адлегаласці выцягнутай рукі. Усе героі казкі разам з дэкарацыямі папросту змяшчаюцца ў звычайнай кардоннай скрыні.

Мастак: Антаніна Слабодчыкава

Граюць: Зоя Кенько, Святлана Бень, Арцём Залескі.

14.00 — салодкія пачастункі і падарункі

Гасцей чакаюць слодычы і гарбата (завараная з зёлак з агарода беларускага цмока!) і падарункі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» і галерэi «У майстра»

14.30 — воркшоп па вырабе цацкі «Лятаючы цмок» ад дызайнера Алены Трафімавай

Напярэдані сваёй сустрэчы з гродзенскімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі Лятаючы цмок напісаў арганізатарам: «Я экалагічная тэкстурная забаўка, мяне можна дэкараваць і размаўлёўваць любымі спосабамі. Я кампактны і лёгкі, люблю лётаць, шмат падарожнічаю па свеце, штораз перажываючы новыя прыгоды з тысячамі дзяцей. Я нарадзіўся дзякуючы натхненню народнымі цацкамі і з’яўляюся прыкладам эка і этна дызайну».

Воркшоп для дзяцей ад 4 год і крэатыўных дарослых. Папярэдні запіс: chryscinam@gmail.com альбо ў галерэi «У майстра»

Увага! На жаль, наш цмок яшчэ не разжыўся на вялікія апартаменты, каб прымаць шмат гасцей. Адначасова ў ягонай пячоры камфортна змяшчаецца толькі тры-чатыры дзясяткі гледачоў. Таму просім жадаючых прайсціся цмачыным маршрутам загадзя паклапаціцца пра набыццё квіткоў і запісам на воркшоп.

Ролік «Краіна цмокаў. Малюем разам»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    40 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно