Мюзікл на дзве дзеі
Спектакль на беларускай мове
Вынаходливыя насельнікі аднаго чароўнага лесу вырашылі зладзіць… музычнае свята. Балазе ці не кожны лясны жыхар альбо таньчыць, альбо спявае ад душы, альбо валодае якім-небудзь музычным інструментам! Адна ўмова: драпежнікі да спеваў і скокаў не дапускаюцца. Але на пах фуршэтных страў з’яўляецца казачны драпежнік Воўк – каб падтрымаць сямейную традыцыю ды падсілкавацца альбо трыма парсючкамі, альбо сям’ю казлянятамі… Аж пакуль не высвятляе, што ў лесе – музычны фэст! А што ён, Воўк, горшы за іншых? Ён таксама спяваць хоча! Ды так хоча, што міжволі мусіць вырашаць: ці сямейную традыцыю шанаваць, ці прасіцца ў спеўны конкурс і змагацца за прыхільнікаў! Праўда, спяваць яму яшчэ вучыцца ды вучыцца…