24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Бі-лінгвы, ці кураня з сэрцам

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сенняшнія маналогі, размовы, выпадкі з'яўляюцца сваеасаблівымі дакументамі для заўтрашняй эпохі.
Бі-Лінгвы - тэкст пра чалавека паміж 2-х культур, 2-х моў, 2-х сусьветаў.
Праз свае стаўленне да мовы герой спрабуе спазнаць сябе, сваё месца ў гэтым сьвеце, свой час у гісторыі.
Спрабуе паразумецца з наваколлем, альбо ўспрыняць немагчымасьць паразумення.
Думкі ды іх адсутнасьць, рэфлексіі ды іронія, маніфэст, накіраваны ў адзіноту.
Мова - як сродак адчуць свае карані падчас змешвання нацый і вымірання моў.

Стваральнікі:
аўтар і рэжысёр: Андрэй Саўчанка
акторы: Алена Сідарава, Іван Патапаў, Алеся Самахавец, Дзмітрый Тумас, Андрэй Саўчанка

Музыка: PortMone
Гук: Андрэй Папкоў

Тэкст "Бі-Лінгвы, ці Кураня з сэрам" атрымаў дыплом Х-га інтэрнацыянальнага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны Куфар" (2013) за ўдзел у праекце КуфарДрамаЛаб і перамог у конкурсе "Сучасная Беларуская Грамадзянскасьць" (2013), па ім зняты фільм. У 2014 годзе спектакль ўдзельнічаў у «Трыялоге» (Крынкі, Польша) і Міжнародным тэатральным фестывалі «ТэАрт» (Мінск), у 2015 – у фестывалі «Залатая Маска +» (Масква, Расея).

Падзяка за дапамогу ў стварэнні: Цэнтру Беларускай Драматургіі, Алесю Марчанка, Вользе Кавалеўскай, Наталлі Леванавай, Анатолю Шпартаву, Марыі Шымчык, Віктару Красоўскаму, Сяржуку Анцылевічу, Андрусю Іванову, Вікторыі Беляковай.

Квіткі: +375 29 624-89-02 teatrkompania@gmail.com
Можна замовіць у Рагне:
+375 29 127-72-54
+375 29 217-70-91 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2014
  • Режиссеры: Андрей Савченко
  • В ролях: Іван Патапаў, Алена Сідарава, Алеся Самахавец, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас
  • Длительность: 60 хвілінаў + абмеркаванне
  • Стоимость билетов:

    15,00 (150 000) руб.

  • Точки продаж:

    Этнацэнтр "Рагна" Адрас: Караля, 22/ Сухая, 4 +375 29 127 72 54 (з 10:00 да 20:00, нядзеля да 17:00)

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно