24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Загадкавыя варыяцыі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Споведзь пра каханне на адну дзею

Эрык-Эмануэль Шмітт

Пераклад Пятра Ламана
Рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Анісенка
Мастак-пастаноўшчык — Валерый Юркевіч
Музычнае афармленне — Аляксандр Крыштафовіч
Пластыка — Дзіяна Юрчанка
Рэжысура святла і спецэфектаў — Міхась Лавіцкі, Яўген Куляшоў.

П’еса «Загадкавыя варыяцыі» была напісана французскім драматургам Эрыкам-Эмануэлем Шміттам для бенефіса Алёна Дэлона. Прачытаўшы яе, Дэлон вырашыў вярнуцца на сцэну. Прэм’ера адбылася ў 1996 годзе ў тэатры «Марыньі» ў Парыжы, пад час сусветнага турнэ спектакль быў паказаны на многіх знакамітых пляцоўках — ад Лос-Анджэлеса да Токіа.

Правінцыйны журналіст Эрык Ларсэн прыязджае да лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў вобласці літаратуры Абеля Зноркі, каб узяць інтэрв’ю. Чаму знакаміты пісьменнік, які доўгія гады жыве на востраве адзін, згаджаецца на шчырую размову для мясцовай газеткі? Чаго чакаюць адзін ад аднаго двое неверагодна розных мужчын?

Паступова скрозь востры дэтэктыўны сюжэт праяўляецца сутнасць супрацьлеглых поглядаў — на сяброўства, здраду, адданасць. І галоўнае — на каханне да Жанчыны, якое і да нашага часу з’яўляецца неразгаданай загадкай, трапяткой варыяцыяй гукаў, няўлоўнай мелодыяй. Яе немагчыма пачуць, сыграць, спець, хоць неяк наблізіць да рэальнасці… Але можна адчуць сэрцам.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2014
  • Режиссеры: Валерый Анісенка
  • В ролях: Валерый Анісенка, Генадзь Гайдук
  • Длительность: 2 гадзіны без антракта
  • Стоимость билетов:

    60 000 (6,00) руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 233 63 81

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно