0+
Аўтар: Вераніка Буслаева
Жанр: неверагодная гісторыя пра сілу мастацтва
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка Буслаева
Мастак: Марына Алекна
Кампазітар: Аляксандра Грахоўская
Прэм’ера: 23 снежня 2014 г.
Не толькі прыгажосць, але і дабро можа выратаваць свет. А яшчэ – мастацтва, якое мае неверагодную сілу.
Спрытны Шустрык, таленавіты Малышок і чароўная Мыша жывуць у старым пакінутым цырку. Аднойчы яны знаёмяцца з загадкавай Лятучай мышшу. Пакуль мышы наладжваюць знаёмства, у іх дом залазяць нечаканыя госці – страшныя і нахабныя Пацукі. Таму добрым Мышам прыйдзецца аб’яднацца і зладзіць неймавернае прадстаўленне, каб перамагчы Пацукоў… і пасябраваць з імі.
Ролі выконваюць:
Малыш – Максім Шышко, Ілля Ясінскі
Шустрык – Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь
Мыша – Марына Здаранкова, Ганна Семяняка
Лятучая – Гражына Быкава, Надзея Цвяткова
Пацук – Мікалай Стонька
Пацучыха – Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч