24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Гаральд і Мод

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Лірычная камедыя на 2-е дзеі

Колін Хігінс 

Пераклад Алеся (Аляксандра) ЗАМКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія і касцюмы Віктара ЦІМАФЕЕВА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Светлавое афармленне Яўгена КУЛЯШОВА, Міхаіла ЛАВІЦКАГА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКІ.

Вы ведаеце, што такое сапраўдная адзінота? А як пазбавіцца ад гэтага пачуцця, адшукаць водгук у іншых людзях?

Ніхто не разумее маладога чалавека Гаральда Чэйзана і яго спосабаў выражэння свайго «я». Занепакоеная юнацкімі, бунтарскімі выбрыкамі сына, маці спрабуе знайсці яму нявесту. А Гаральд у гэты час знаёміцца з дзіўнаватай, адзінокай дамай Мод, якая таксама не жадае быць «як усе». Яе шчырыя ўчынкі і бясконцая любоў да жыцця захапляюць Гаральда. Мод адкрывае яму новы свет прыгажосці і радасці.

«Кожны жыве пад замком, але можна расчыніць вокны, апусціць пад’ёмны мост, выйсці, убачыць іншых, агледзецца, паляцець! О, як жа гэта цудоўна — пераскочыць цераз сцяну і спаць пад вольным небам!» — кажа Мод.

Яркія дэкарацыі і касцюмы, мноства танцаў і музыкі ў жывым выкананіі ствараюць выключна пазітыўную атмасферу. Спектакль прасякнуты лірычнасцю, рамантыкай і вострым гумарам. Абяцаем: сумна не будзе!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2014
  • Режиссеры: Уладзімір Савіцкі
  • В ролях: Алена Парфёнава, Анастасія Чыстабаева, Анжаліка Баркоўская, Віктар Дашкевіч, Валянцін Цвяткоў, Вольга Куляшова, Вячаслаў Грушоў, Галіна Букаціна, Георгій Лойка, Пятро Ламан, Святлана Жукоўская, Святлана Сухадолава, Яўген Бераснеў
  • Длительность: 2 гадзіны 10 хвілін
  • Стоимость билетов:

    6,50-7,00  руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 233 63 81
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно