24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Шабаны. Международный форум театрального искусства «ТЕАРТ»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Спектакль у рамках Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТЕАРТ”.

ЦЭНТР ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ РЭЖЫСУРЫ
ШАБАНЫ
Гiсторыя аднаго знiкнення ў адной дзеi
Паводле рамана Альгерда Бахарэвіча
“Шабаны. Гiсторыя аднаго знiкнення”


Сцэнічная кампазіцыя, рэжысура, сцэнаграфія і касцюмы – Алена Ганум
Пластычнае вырашэнне – Марына Філатава, Алена Ганум
Мастак па святле – Сяргей Азеран
Гучыць музыка Фаўстаса Латэнаса, гурта Modern Talking

Алена Ганум
Рэжысёр. Студэнтка 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь М.М. Пінігіна; куратар курса – заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі А.А. Палухіна).
Актрыса, вядучы майстар сцэны. У 2003 годзе скончыла акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1998 г. – артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

Узнагароды:
Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За шматгадовую адказную працу, вялікі ўнёсак у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры” (2003 г.);
Дыплом “За лепшую рэжысуру” (спектакль “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” паводле аднайменнага рамана У. Караткевіча) на тэатральных сцэнічных чытаннях “Школьны тэатр” (2012 г.)

Спектакль “Шабаны” – першая ў Беларусі сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, напісанага ў эміграцыі ў 2012 г.
Гэта і гісторыя маладога беларускага пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на Радзіму. І гісторыя маладой беларускай жанчыны, у якой
раптоўна знік муж. Гэта і гісторыя ШАБАНОЎ – мікрараёна г. Мінска.
Усе гэтыя гісторыі ў спектаклі аб’ядноўвае тэма Радзімы, у якой гучыць галоўная праблема – праблема эміграцыі і вяртання.
“...Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? Ці магчыма ўвогуле некуды вярнуцца?...”

У спектаклі занятыя студэнты 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Алена Ганум
  • В ролях: Іван Кушнярук, Аляксандр Гялейша, Анастасія Гудзей, Анатоль Лагуценкаў, Вадзім Гайдукоўскі, Вольга Дзятлоўская, Георгій Пятрэнка, Дзіяна Камінская, Кацярына Жылякова, Мікалай Капульцэвіч, Эрык Абрамовіч
  • Стоимость билетов:

    75 000 - 105 000 руб.

Кадры

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно