24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Шекспировский театр «Глобус»: Гамлет

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Легендарны Шэкспіраўскі тэатр "Глобус" 22 мая 2014 года выступіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра са спектаклем “Гамлет”. Напрыканцы красавіка лонданская трупа вырушыла ў двухгадовае сусветнае турнэ, падчас якога ўпершыню адзначыць Беларусь на гастрольным глобусе “Глобуса”.

Тэатральны марафон пачаўся 23 красавіка 2014 года - у 450-ю гадавіну нараджэння Шэкспіра - ў тэатры “Глобус” і скончыцца там жа ў красавіку 2016 года ў 400-ты юбілей смерці драматурга. За гэты час трупа наведае 205 краін свету, каб паказаць "Гамлета" у самых розных месцах - вясковых плошчах, нацыянальных тэатрах, палацах і пляжах. Акторы будуць падарожнічаць на цягніках, машынах, караблях і самалётах па сямі кантынентах. Пасля паказаў у Англіі трупа вырушыла ў Галандыю, затым накіруецца ў Германію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Украіну. У Маскве “Гамлета” пакажуць 13 і 14 мая на сцэне Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Маякоўскага як частку праграмы Года брытанскай культуры ў Расіі. Гастрольны маршрут пралягае праз Карыбы, Паўночную і Паўднёвую Амерыку, заходняе узбярэжжа Афрыкі, Аўстралію, Інданэзію, Японію, Кітай і іншыя азіятскія краіны, Усходнюю Афрыку, зноў Еўропу. Спектакль убачаць нават на маленькім востраве Науру ў Ціхім акіяне з насельніцтвам менш за 10 тысяч чалавек і ў правінцыі Кеніі Рыфт Валі. Канцавым пунктам сусветнага туру стане дацкі горад Хельсінгер (Эльсінор), які Шэкспір і пазначыў месцам дзеяння сваёй трагедыі.

“Гамлет” пастаўлены мастацкім кіраўніком тэатра "Глобус" Дамінікам Дромгулам згодна з традыцыямі тэатра часоў Шэкспіра – амаль без дэкарацый, з мінімумам рэквізіту і нават без грыму. У спектаклі занятыя 12 актораў, амаль кожны з якіх грае па некалькі роляў, з лёгкасцю пераўвасабляючыся, напрыклад, з Афеліі ў Гарацыа ці з Гертруды ў магільшчыка. Артысты самі сабе акампануюць на розных музычных інструментах, танцуюць і спяваюць. Гамлета па чарзе выконваюць Ладзі Эмерува і Наім Хайат. Разам з трупай у турнэ адправяцца яшчэ шэсць супрацоўнікаў тэатра.

– “Гамлет” – шматгранная п’еса, - гаворыць рэжысёр Дамінік Дромгул. – Яна можа ўспрымацца па-рознаму у розных месцах. Дзесьці будзе кідаць выклік, дзесці натхняць, дзесці суцяшаць. Закранутыя там тэмы адносін бацькоў і дзяцей, бунту і засмучэння падаюцца ўніверсальнымі для любых гледачоў.

Гэты тур мусіць стаць беспрэцэдэнтнай тэатральнай падзеяй і падцвярджае даўнюю зацікаўленасць "Глобуса" ў папулярызацыі Шэкспіра па ўсім свеце. Да таго ж ён падтрымае каласальны поспех фестываля Globe to Globe, які адбыўся ў Лондане ў 2012 годзе. Падчас фестывалю 37 твораў Шэкспіра былі пастаўленыя на 37 розных мовах ўсяго за шэсць тыдняў. Іх паглядзелі 110 тысяч чалавек, 80% з якіх наведалі "Глобус" упершыню. Дзякуючы такому двухгадоваму праекту гэтая колькасць павялічыцца.

– Наўрад ці застаўся на Зямлі закуток, дзе б не пераклалі словы to be or not to be, - лічыць знакаміты тэатральны рэжысёр Пітэр Брук. – Калі прамовіць гэта па-ангельску, нават тыя, хто не ведае мовы, адразу іх пазнаюць. І кожны, незалежна ад узросту, адразу ж можа пазнаць сябе ў героях п’есы Шэкспіра, іх дзеяннях і пытаннях. Паказаць "Гамлета ва ўсім свеце - гэта смелы праект.

Shakespeare’s Globe Theatre 
Тэатр “Глобус” быў заснаваны ў Лондане яшчэ ў 1599 годзе на сродкі актораў трупы “Слугі лорда-камергера”, да якой належаў Уільям Шэкспір, і хутка стаў адным з культурных цэнтраў Англіі. Аднак у 1613 годзе будынак згарэў. Яго ўзнавілі у 1614 годзе, калі знакаміты драматург ужо з’ехаў з Лондана. Але ў 1642 годзе тэатр зачынілі, а сам будынак праз два гады знеслі, каб вызваліць месца для будаўніцтва даходных дамоў. Зноў узнавілі будынак новага “Глобуса” толькі ў 1997 годзе згодна з дадзенымі даследаванняў – цяпер ён мае форму рымскага амфітэатра, агароджаны высокай сцяной. Паколькі дах адсутнічае, то спектаклі там ідуць толькі з красавіка да кастрычніка. 

Квіткі: 60 000 — 400 000 руб. 

Спектакль доўжыцца амаль тры гадзіны з антрактам і з перакладам на беларускую мову. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Длительность: 3 гадзіны з антрактам

Кадры

Отзывы
19 мая 2014 в 19:08

Куплю 2 билета. +375 29 1687359

16 мая 2014 в 21:23

Куплю 3 билета. Или 2.
:) +375 29 6157877

14 мая 2014 в 20:47

Куплю один билет, рассмотрю все варианты! +375 44 531 36 41

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно