24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Рамэа і Джульета

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Трагедыя на 2-е дзеі 

Уільям Шэкспір 

Гвалт і каханне, любоў і нянавісць — нашыя спадарожнікі па жыцці. Колькі жыве чалавек, столькі вышуквае ён мяжу паміж гэтымі праўдамі. Задае самому сабе адвечныя пытанні — і не знаходзіць адказаў.

Вядомая ўсяму свету «самая сумная гісторыя» пра каханне і смерць, пра кроўную варажнечу дзвюх сем’яў набывае ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Валерыя Беляковіча сапраўдную шэкспіраўскую звышактуальнасць. Праз словы вялікага драматурга і майстэрскую ігру акцёраў рэжысёр чарговы раз нагадвае: калі адбываецца трагедыя — у ёй вінаваты ўсе.

Веронскія вуліцы, упрыгожаныя вытанчанымі аркамі, бясконцыя карнавалы і бойкі паміж служкамі Мантэкі і Капулеці… У атмасферы жорсткасці і рамантычнасці сустракаюцца юныя Рамэа і Джульета. Насмешлівы і справядлівы лёс! Адно спатканне, адзін позірк, адзін пацалунак нараджаюць шалёнае трымценне ў гарачых сэрцах, яшчэ не атручаных прагай драпежнай помсты. Каханне — вось той нязгасны агмень, які мог бы асвятліць іх жыццёвы шлях, мог бы назаўжды парушыць бессэнсоўны канфлікт паміж сем’ямі. Мог бы…

Спектаклем «Рамэа і Джульета» тэатр імя Якуба Коласа з усёй шчырасцю далучаецца да святкавання 450-годдзя Уільяма Шэкспіра, да яго таленту, да яго невычэрпнага свету, які не сыходзіць у мінулае, але з кожным днём робіцца больш блізкім да нас, больш сучасным. Шэкспір і ягоныя героі будуць жыць, пакуль жыве нашая планета.

Разам з прафесійнымі акцёрамі Коласаўскай трупы ў спектаклі занятыя навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2014
  • Режиссеры: Максім Новікаў
  • В ролях: Ірына Цішкевіч, Алена Шарэпчанка, Аляксандр Казлоў, Анастасія Чыстабаева, Антон Мінчык, Арцём Блахін, Арцём Віткалаў, Арцём Герак, Арцём Загдай, Віктар Дашкевіч, Вікторыя Шамардзіна, Вадзім Васільеў, Вячаслаў Грушоў, Герман Дымарэцкі, Дзмітрый Каваленка, Кірыл Нікіцін, Наталля Саламаха-Конанава, Раман Салаўёў, Тамара Скварцова, Таццяна Ліхачова, Уладзімір Сівіцкі, Уладзіслаў Жураўлёў, Цімур Жусупаў, Юлія Цвікі, Юрась Цвірка, Яўген Бераснеў, Яўген Лук'янаў
  • Длительность: 2 гадзіны 40 хвілін
  • Стоимость билетов:

    6,50 – 7,00 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 262 63 81

Отзывы
06 мая 2015 в 19:08

Спектакль был хорош , но не понравилась музыка (она слишком громко играла ) из-за этого у меня разболелась голова . Актёры хорошо играли , но музыка испортила всё мое впечатление .

26 марта 2015 в 16:52

Спектакль был просто отвратителен. Из всех актеров, по-настоящему хорошо играют только 2-3 человека. Музыка не подходит, из всех декораций одни железки. В общем, лично я,целый спектакль смеялась. Зря только потратила деньги.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно