24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Дажыць да прэм'еры

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Камедыя на 2-е дзеі
Мікалай Рудкоўскі

Аўтар распачынае сваю п’есу парафразам вядомай прытчы: «Аднойчы партызанцы Веры саснілася, што яна матылёк: яна весела пырхала, была шчаслівая і не ведала, што яна — партызанка. А прачнуўшыся раптоўна, нават здзівілася, што яна — Вера. І не ведала ўжо: ці гэта ёй саснілася, што яна матылёк, ці матыльку сніцца, што ён — партызанка».
Сюжэт вызначаны коратка і дакладна. Дзвюм актрысам Веры і Каці належыць сыграць партызанак у новай п’есе пра Вялікую Айчынную вайну. У адпаведнасці з прынцыпамі Станіслаўскага дзяўчаты шукаюць спосабы зразумець сваіх гераічных равесніц — пачынаюць іграць у партызанак не толькі на сцэне, а і ў жыцці. Вера корміць багатага і каханага мужа бульбай у мундзірах і адключае ў кватэры святло і ваду… Каці яна забараняе наведваць салярый і нават цырульню. Плацінавыя запанкі з цяжкасцю выменьвае на… два боханы хлеба. Інструктара па фітнэсе, які падпрацоўвае сексуальнымі паслугамі, «падбівае» ператварыцца ў фашыста і катаваць яе…Не пералічыць ўсе трагікамічныя сітуацыі, у якія трапляюць актрысы-партызанкі і ўсе акружаючыя. Гэта рэалістычны абсурд. Самае цікавае — што ж атрымліваюць героі ў выніку сваіх псіхалагічных эксперыментаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2013
  • Режиссеры: Сяргей Кулікоўскі
  • Стоимость билетов:

    6,50 — 7,00 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12.30 да 19.15, сб.-ндз. з 13.00 да 19.00.; +375 21 36-00-43 , +375 21 36-06-80

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно