3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Пахавайце мяне за плінтусам

Год 2013
Режиссеры Валерый Анісенка
В ролях Анжаліка Баркоўская, Валянцін Цвяткоў, Валянціна Багданава, Вячаслаў Грушоў, Генадзь Гайдук, Зінаіда Гурбо, Людміла Заграбельная, Ніна Обухава, Пятро Ламан, Раман Салаўёў, Святлана Сухадолава, Тамара Скварцова, Уладзімір Сівіцкі, Юрась Цвірка
Детям Нет
Жанр Трагикомедия
Стоимость билетов

6,50 (65 000) — 6,00 (60 000) руб.

Точки продаж

У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 233 63 81

Трагікамедыя

Павел Санаеў 

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестсэлераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў неверагодна жывыя, шчымлівыя вобразы, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.

Гэта аповесць, у якой неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару. Кніга ўзарвала расійскі кніжны рынак і набыла не проста культавы, а легендарны статус. Яе тыраж склаў больш за паўмільёны экземпляраў і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію «Тэфі». У 2009-м — на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.

Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час — гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывем зараз. «Калі ты не можаш нечага змяніць, ператвары гэта ў мастацтва». Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю — як мінімум, на хвалю імкнення да светлага ды шчаслівага, да па-людску годнага ў штодзённым, да адчування каштоўнасцяў у «тут і цяпер».
Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу — гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяваў жыцця, больш уважліва і аналітычна.

Аповесць Паўла Санаева — аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства мусіць быць самай светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага, мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні.
«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
06 мая 2015 в 19:10

Я в восторге . Всё было супер !

13 декабря 2015 в 00:04

Мне очень понравилось!!!

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» в Витебске. Место проведения спектакля - «Национальный академический драматический театр им. Я.Коласа» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.