Класіка – якая актуальная і сёння. Гэта наша з вамі гісторыя – гісторыя барацьбы за каханне, свабоду і шчасце. Містыка і забабоны, крывавая помста і неверагодныя рамантычныя пачуццi.
Жорсткая iронія і бязлітасна аголеныя эмоцыі. Бітва д’ябальскіх сіл і святара за чалавечую душу.
Гісторыя, якая разгортваецца на фоне самага таямнічага і змрочнага абраду "Дзяды", і цесна пераплятаецца з ім.
Дзеянне адбываецца ў Вільні. Любоўная гісторыя Густава і Марылі, якая назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў, роўна як Рамэа і Джульеты, Сальвадора Далі і яго Галы, Дантэ і Беатрычэ.
Усё гэта востра запраўлена змовамі і мецяжамі. Практычна поўная гістарычная дакладнасць: Міцкевіч, былы вязнем Базыльянскіх ў Вільні, выводзіць у творы сваіх сяброў-аднагодкаў,
сапраўдных удзельнікаў падзей. Неверагодна прыгожая паэтычная мова і геніяльная гульня самых яркіх зорак беларускіх тэатраў.
Лепшыя беларускія акцёры: Раман Падаляка, Святлана Анікей, Алена Сідарава, Аляксандр Шароў, Вольга Курэйчык, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Іван Трус, Дзмітрый Есяневіч,
Надзея Анцыповіч, Юлія Кадушкевіч, Генадзь Гаранскі, Таццяна Гуляева, Ірына Пяшкова, Алеся Самахавец.
Выбітная літоўская пастановачная каманда! Высокакласная рэжысура Рамуне Кудзманайтэ, музыка знакамітага кампазітара Фаўстаса Латэнаса, арыгінальная сцэнаграфія Марыюса
Яцоўскіса.
Аўтар сцэнічнай версіі – Максім Клімковіч
Пераклад з польскай мовы – Сяржук Мінскевіч
Прадзюсар – Андрэй Чорны