24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Драма на 2-е дзеі

Уладзімір Караткевіч

Інсцэніроўка, пастаноўка і сцэнаграфія Міхася КРАСНАБАЕВА.
Кампазітар Сяргей КАРТЭС.
Касцюмы Святланы МАРЧАНКІ.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКІ.

Кожны твор Уладзіміра Караткевіча – гэта чароўная сумесь глыбокага рамантызму, велічнасці гісторыі і трапнага, сакавітага гумару. Спектакль «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» захаваў гэтыя якасці і прапануе гледачу вандроўку ў свет узнёслай беларускасці, якой падчас не стае сёння. 

У сярэдзіне XVI стагоддзя беларускі шкаляр Юрась Братчык ступае на шлях барацьбы са сквапнасцю і зайздрасцю, здрадай і забойствам, жорскасцю і глупствам. Народны Хрыстос кахае, стварае «цуды», аддана любіць сваю Радзіму, змучаную і абрабаваную. У пратэсце супраць несправядлівасці за ім ідуць людзі: «… хто б ты ні быў, ты з намі ў адну дуду дзьмеш, аднолькавыя поршні носіш, галадаеш як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты нам веру… Павінен быў ты прыйсці!».

З махляра і валацугі Юрась Братчык ператвараецца ў мысляра, пакутніка, праўдашукальніка. І ў рэшце рэшт спасцігае непахісную ісціну: «…умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі. Вось - вера. А іншай няма». 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2013
  • Режиссеры: Міхась Краснабаеў
  • Стоимость билетов:

    55 000 — 60 000 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра ў аўт.-пт. з 12:30 да 19:30, сб.-ндз. з 12:30 да 18:30,вых.–пнд.: +375 21 233 63 81

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно