3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Verbum Nobile

Мероприятие в этом городе уже прошло

Республиканский дворец культуры профсоюзов (Минск, Независимости, 25)

Музычны Дом «Класiка» ў межах Камернага музычнага тэатра «Галерэя» 30 мая i 5 чэрвеня прадстаўляе прэм’еру камернай аднаактовай оперы знакамiтага беларускага кампазiтара Станiслава Манюшкi “Verbum Nobile” («Слова гонару»).

Cусветная прэм’ера оперы “Verbum Nobile” адбылася ў Варшаве ў 1861 годзе, калi Станiслаў Манюшка там жыў i працаваў. Спектакль нiколi не паказвалі на тэрыторыi Беларусi.

Сюжэт лiрычна-камедыйнай оперы “Verbum Nobile” грунтуецца на актуальнай стагоддзямi тэме кахання:
Малады шляхціч Станіслаў са сваім служкам Барташам, стаўшы ахвярай нешчаслівага здарэння, знаходзяць прытулак у пана Лагоды, дзе хворага хлопца даглядае дачка пана, Зося. Вядома, паміж маладымі людзямі ўспыхвае каханне. У дзень iмянiнаў Зосi, Станiслаў прапануе каханай руку i сэрца. Але шлюб іх немагчымы, бо бацька Зосі, пан Лагода, даў слова гонару выдаць дачку замуж за сына свайго прыяцеля. У адказ на пратэсты Зосi і Станіслава раззлаваны Лагода дае новую клятву: ні пры якіх абставінах яго дачка не пабярэцца шлюбам са Станіславам. Юнак вырашае з'ехаць…

... Сталасць i маладосць, гонар i каханне – якiм будзе выбар?!.

Менавiта пра гэта даведаюцца ўсе гледачы падчас прэм’еры.
Яны таксама змогуць прысутнiчаць на арыгiнальнай сучаснай пастаноўке i паглыбiцца ў новы для Беларусi жанр камернага музычнага спектакля.

Склад спектакля гарманiчна сбалансаваны: маладыя i таленавiтыя артысты працуюць побач са сталымi прызнанымі майстрамi сцэны. Сярод выканаўцаў галоўных партый: Анатоль Галкiн, Арцём Хамiчонак, Галiна Дубiцкая, Вольга Малiноўская, Аляксандр Жукаў, Сяргей Кiлеса, Дзмiтрый Капiлаў i Валерый Маicеенка.

Дырыжор-пастаноўшчык – Iван Касцяхiн
Рэжысёр-пастаноўшчык – Алена Медзякова
Хормайстар – Жанна Фiлiповiч

Замаўляйце квiткi па тэлефоне 7360 i набывайце анлайн http://www.kvitki.by/ru/event/15610

Каса: (017)3270179

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Verbum Nobile» в Минске. Место проведения спектакля - «Республиканский Дворец культуры профсоюзов» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.