- Длительность: 75 минут
-
Стоимость билетов:
40 000 руб.
Дыялогі, для дарослых
Ю. Похомаў
Бялоў Уладзімір Сяргеевіч — акцёр правінцыйнага тэатра. Ён прыйшоў у грымёрку, ён толькі што са сцэны, яшчэ ўвесь у ролі. Не можа даклікацца апранальшчыц, пачынае сам здымаць касцюм. І застаецца сам-насам, са сваімі думкамі пра жыццё і прафесію. Тут, у сваім маленечкім свеце, пакуль ніхто не бачыць і не чуе, Воўка можа даць волю пачуццям, адкрыць сваю душу, выказаць свой боль незадаволенасцю жыццём, неўладкаванасцю ў ім.
Бялоў выцягвае з пяску памяці сваё жыццё: маленства, каханне, праца… Ягоны час па кроплі сыходзіць, а чамадан няспраўджаных надзей ужо перапоўнены. Але Бялоў ведае, што на многае яшчэ здольны, можа сыграць і Хлестакова, і Гамлета, і нават Шцірліца. І, мабыць, ён возьме свой чамадан і пойдзе далей.
Жыццё — гэта тэатр няспраўджаных надзей. Кожны чалавек спадзяецца ў сваім жыцці атрымаць вялікую ролю, але лёс распараджаецца па-іншаму. «Дзядзька Ваня і сястры тры» — спектакль, адрасаваны ўсім людзям. Гэта «лебядзіная песня» не толькі прафесіі, але і чалавека. Чалавека нерэалізаванага, жыццё якога незаўважна для яго самога праходзіць дарма.
40 000 руб.