24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Тата-Пернік

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

11 студзеня 2013 года а 16 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца спектакль «Тата-Пернік» да калядных і навагодніх святаў у выкананні тэатра лялек «Дом сонца».

На калядныя і навагоднія святы Музей сучасанага выяўленчага мастацтва запрашае ўсіх жадаючых задумацца над філасоўскімі пытаннямі дабра, міласці, лагоды да бліжняга, бескарыснай дапамогі і паразважаць над нашымі ўчынкамі, нашымі добрымі справамі і ці сапраўды мы робім іх без карысці для сябе, але толькі таму, што нам самім проста прыемна дапамагчы і зрабіць ласку бліжняму. Менавіта такія пытанні і будуць ставіць перад сабой тэатр лялек «Дом сонца» ў спектаклі «Тата-Пернік».

Тэатр лялек «Дом сонца» створаны ў 2011 годзе і з'яўляецца пачаткам рэалізацыі праекту «Дабрачынны тэатр-студыя «ДОМ Сонца». Заснаваны псіхолагамі па адукацыі, тэатр лялек «Дом сонца» абраў для сябе мэту дапамагаць людзям, ствараць гармонію ўнутры сябе і вакол сябе пры дапамозе мастацтва і творчасці. Тэатр праводзіць дабрачынныя майстар-класы, сустрэчы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Сёння тэатр лялек «Дом сонца» працуе над новымі цікавымі творчымі праектамі, стварае новыя спектаклі для дзяцей і дарослых, інтэрактыўныя перформансы на розныя філасофскія тэмы.

Спектакль «Тата-Пернік» - казка для тых, каму ўжо споўнілася 7, пра шчырасць добрых спраў, якія здзяйсняюцца людзьмі.

Усе лялькі, касцюмы і дэкарацыі да спектакля створаны ўдзельнікамі і акцёрамі тэатра «Дом Сонца».

«Дом Сонца» - унікальны праект, які аб'ядноўвае ўсіх, хто хоча зрабіць гэты свет лепшым, а жыццё людзей напоўніць гармоніяй і цяплом.

Асабліва запрашаем маленькіх дзетак з іх бацькамі!

Увага! Колькасць білетаў абмежавана. Па пытанням набыцця звяртацца ў касу Музея.

Кошт білета для дзетак і школьнікаў – 10 тыс., для студэнтаў і дарослых – 25 тыс. бел. руб.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно