24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Местачковае кабарэ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кабарэ ў дзвюх дзеях
паводле твораў Мар’яна Хемара, Юльяна Тувіма, Луіджы Дэнца, Джаакіна Расіні, Віктара Шалкевіча

Спектакль “Местачковае кабарэ” – гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 30-я гады мінулага веку – складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды.

На думку рэжысёра Мікалая Пінігіна, у беларускім местачковым кабарэ абавязкова спявалі б польскія, беларускія песні, песні на ідыш, штовечар збіраліся б аматары моднага на той час буржуазнага адпачынку. Менавіта таму ў спектаклі выкарыстана шмат твораў польскага паэта, аўтара песень і стваральніка кабарэтных спектакляў Мар’яна Хемара, творы паэта Юльяна Тувіма, музыка італьянскіх кампазітараў Луіджы Дэнца і Джаакіна Расіні, а таксама вядомыя песні Віктара Шалкевіча і народная музыка. Музычныя часткі спектакля злучаюць дасціпныя гісторыі-анекдоты – шмонцэсы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2012
  • Режиссеры: Мікалай Пінігін
  • В ролях: Аляксандр Казела, Аляксей Чарнігін, Аляксей Яравенка, Андрэй Дробыш, Віктар Манаеў, Віктар Шалкевіч, Вікторыя Чаўлытка, Валентина Гарцуева, Ганна Хітрык, Марта Голубева, Павел Харланчук, Святлана Зелянкоўская, Сергей Журавель, Сяргей Журавель, Юлія Шпілеўская
  • Длительность: 2 гадзіны 15 хвілін
  • Стоимость билетов:

    6,00 – 18,00 руб.

  • Точки продаж:
    падземны пераход каля ГУМа; +375 17 327 32 44
    вул.Энгельса,7а; +375 17 327 17 17
    падземны пераход ст.м. «Інстытут культуры»; +375 17 207 83 45
    ГЦ «Няміга-3»; +375 29 762 64 66
    ГЦ «Каменная горка»; +375 29 666 83 85 
  • Возрастное ограничение: 16+
Отзывы
21 апреля 2018 в 23:52

Не ведаю, што я толькі што паглядзела, але гэта быў не спектакль! Было так атмасферна, што я забылася, што той час прайшоў, ды й насамрэч гэтага ніколі не было. Правільна вы напісалі: поўны адчування шчасця і свабоды. На жаль, благі з мяне крытык, не атрымліваецца выразіць нешта, што гэты спектакль мне пакінуў. Проста хочацца падзякаваць рэжысёру, акторам, музыкам і ўсім, хто займаўся гэтым спектаклем. Калі ласка, паверце, што я ў захапленні! Не ведаю, як пахваліць вас яшчэ, але вельмі хочацца, каб вы атрымалі хоць кроплю таго задавальнення, якое атрымала я

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно