Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Жанр: Дакументальная алегорыя
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Віталь Суддзін
Балетмайстар: Вольга Скварцова
Прэм’ера: 2 лютага 2012
Янка Купала ізноў актуальны. Дзякуючы незвычайнай пастаноўцы аўтара і рэжысёра Святланы Навуменка, пясняр прабіваецца да сучасных гледачоў, натхняе імкнуцца да волі і чалавечай годнасці.
У аснову спектакля пакладзены раннія вершы паэта, паэма «Бандароўна», газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі, а таксама справаздачы аб «няшчасным здарэнні» — смерці Купалы.
Янка Купала ў выкананні Дзяніса Паршына, які знешне містычна падобны на маладога Купалу, паўстае жывым чалавекам і вялікім творцам.
Ролі выконваюць:
Паэт — Дзяніс Паршын
Прадстаўнік улады — Максім Паніматчанка
Жонка паэта, Бандароўна — Вераніка Буслаева
Князь — Максім Брагінец
Маці паэта — Ганна Анісенка
Бацька паэта, Ксёндз — Віктар Багушэвіч
Чырвоны камандзір, Ахоўнік — Сяргей Шымко
Жняя — Анастасія Баброва
Жаночыя істоты — Алена Баярава, Марыя Пятровіч, заслужаная артыстка РБ Людміла
Сідаркевіч, Наталля Халадовіч, Бэла Шпінер, Марына Здаранкова
Вяскоўцы, чырвонаармейцы — Ілля Ясінскі, Дзмітрый Давідовіч, Андрэй Новік