3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл»

Мероприятие в этом городе уже прошло

30 чэрвеня - 1 ліпеня ўпершыню ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства культуры пройдзе тэатральны форум прафесійных тэатраў “Тэатр Уршулі Радзівіл”.

Дзеячы беларускага тэатральнага мастацтва ўсіх трох нацыянальных драматычных тэатраў краіны, а таксама Мінскага абласнога драматычнага тэатра з’едуцца ў Культурную сталіцу Беларусі 2012 года – Нясвіж. Амаль пасля двух стагоддзяў перапынку сцэнічныя падмосткі Радзівілаўскага замка зноў ажывуць.

Спектаклі, якія звязаны з гісторыяй вядомага магнацкага роду Радзівілаў, на фестывалі прадставяць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” у пастаноўцы Мікалая Пінігіна) і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага (спектакль “Пане Каханку”). Спектаклі на гістарычную тэматыку прадэманструюць Нацыянальны акадэмічны  драматычны тэатр імя Якуба Коласа (“Леаніды не вернуцца на Зямлю”) і  Мінскі абласны драматычны тэатр (“Паланез на развітанне”).

Два насычаныя, ярка эмацыянальныя дні, нацыянальныя тэатры і драматургія, народныя і заслужаныя артысты Беларусі, галерэя вобразаў, гістарычных падзей і ўзрушанняў… Толькі тут, у гэтыя дні адбудзецца сустрэча гісторыі і сучаснасці, адкрыюцца таямніцы старога замка і яго жыхароў.

 Перад пачаткам вячэрніх спектакляў з 18.00 будзе дзейнічаць  «Горад Майстроў і Рамёстваў», дзе кожны госць атрымае магчымасць пазнаёміцца з сярэднявяковымі рамёствамі, танцамі, гульнямі, кухняй, убачыць сапраўдныя рыцарскія турніры, паспрабаваць сябе ў якасці каваля ці ліцейшчыка і такім чынам акунуцца ў сапраўдную атмасферу мінулых вякоў.

Аб тым, што першы тэатральны форум  вызваў вялікі інтарэс і атрымаў шырокі рэзананс, сведчыць той факт, што білеты на дзённыя спектаклі былі раскуплены яшчэ месяц таму. У дзень мерапрыемства плануецца продаж дадатковых білетаў. Спектаклі арт-фэсту “Тэатр Уршулі Радзівіл”  наведае больш за 3000 чалавек.
 Правядзенне знакавых культурных мерапрыемстваў у Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж” стала традыцыйным. Так, у мінулыя выхадныя ў Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года прайшоў фестываль опернага і балетнага мастацтва “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”, у маі тут адбылося XVII свята мастацтваў “Музы Нясвіжа” з  удзелам Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, прафесара Міхаіла Фінберга. Да культурнай сталіцы Беларусі ўжо завіталі удзельнікі ІІ Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае”, у кастрычніку тут пройдуць канцэрты  Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

НОВЫ праект Міністэрства культуры мае на мэце паказаць глыбіннасць тэатральных традыцый і мастацтва Беларусі, звярнуць увагу да гістарычнай спадчыны, стварыць мост паміж гісторыяй і сучаснасцю беларускай культуры.


ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ:
 
Дзень першы – 30 чэрвеня (субота)
15.00-тэатральная зала ў замку Радзівілаў, спектакль “Леанiды не вернуцца на Зямлю”, Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Я.Коласа.
21.00 – замкавы двор, спектакль “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл”,Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы

Дзень другі – 1 ліпеня (нядзеля)
15.00 – тэатральная зала ў замку Радзівілаў, спектакль “Паланэз на развітанне…”, Мінскі абласны драматычны тэатр
21.00 – замкавы двор,  спектакль “Пане Каханку”, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры, Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл»» в Минске. Место проведения спектакля - «Замок Радзивиллов» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.