-
Стоимость билетов:
7,00 (70 000) руб. папярэдне,
10,00 (100 000) руб. - у дзень экскурсіі
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры
Велавандроўка па менскіх сцежках Максіма Багдановіча.
Немаўляткам на руках матулі і цяжка хворым апантаным юнаком Менск бачыў Максіма Багдановіча. Менавіта тут прагучала першае кугаканне малога, і менавіта ў Менску ў месяцы апошняга спаткання з горадам з'явілася на свет неўміручая "Пагоня". Чаравікі паэта тапталі менскі брук, дзвярныя клямкі кранала рука творцы. Ці застаўся ў сучасным Мінску хаця след Багдановіча? Даведаецеся на экскурсіі.
пачатак : 18-30 ад помніка М.Багдановічу ля Опернага тэатра
арганізатар – майстэрня экскурсій “Менскі велашпацыр”
падрабязнасці:
вк, фб - Менскі велашпацыр
+375 29 896-97-85
Наступная велаэкскурсія ў ліпені'2016
22.07 (пт), 22.00 Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў
7,00 (70 000) руб. папярэдне,
10,00 (100 000) руб. - у дзень экскурсіі
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры