3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спорт

Баскетбол. Цмоки-Минск — АЕК (Кипр)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Баскетбол
Стоимость билетов

20 000 - 160 000 руб.

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» запрашае вас на сустрэчу Кубка ФІБА «Цмокі-Мінск» - АЕК (Ларнака, Кіпр), якая адбудзецца 3 лютага а 20.00 на Мінск-Арэне.

У параўнанні з мінулым паядынкам склад АЕКа зведаў пэўныя змены: замест траўмаванага Прымажа Брэзеца мэнэджары АЕКа запрасілі Кельвіна Лэслі з ізраільскага «Хапаэля». Такім чынам кіпрыёты не толькі кампенсавалі двухмесячную адсутнасць ветэрана, але зрабілі сваю рухомую пярэднюю лінію яшчэ больш мабільнай.

Лідар першынства Кіпра першапачаткова лічыўся аўтсайдэрам групы папярэдняй стадыі, потым недаацэньваўся экспертамі перад стартам топ-32. Сёння ж АЕК выглядае не проста жывей усіх жывых, але ўпэўнена ўваходзіць у дзесятку лепшых каманд усяго розыгрышу ў абароне! Прапускаючы крышачку больш за 71 бал, хлопцы Лінаса Гаўрыеля адпавядаюць сераднякам топавых еўрапейскіх першынстваў - і не збіраюцца спыняцца на дасягнутым.

Акрамя таго, кіпрыёты прымудраюцца дарыць другую, а то і трэцюю маладосць ветэранам старасвецкага баскетбола. Пра дасягненні 36-гадовага Брэзеца ўжо было сказана. Тады як ані не горш аднагодка выглядае і легенда мясцовай зборнай Трысокас, а таксама заўсёды гатовы ўзгадаць маладосць натуралізаваны амерыканец Джозэф Раўндзі.

Перамога над кіпрыётамі з патрэбнай розніцай (ад +6) дае нашым баскетабалістам пуцёўку у Топ-16 Кубка ФІБА - вышыня, пра якую дагэтуль «Цмокі» толькі марылі. Таму вечар серады для нашага клуба набывае асаблівую гістарычную значнасць.

Запрашаем вас падзяліць гэты момант з намі і атрымаць асалоду ад баскетбола найвышэйшай якасці!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию «Баскетбол. Цмоки-Минск — АЕК (Кипр)» в Минске . У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв и проголосовать. Также вы можете посмотреть расписание и получить нужную информацию.