24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Калядны бранч

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Калядны бранч для дзетак і іх бацькоў.

27 снежня з 11.00 да 14.30 «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі «Ў» робяць святочны бранч ва «Ў» бары, які потым перайдзе ў Кнігарню «ЛогвінаЎ».

Падчас бранча можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, узяць удзел у двух вясёлых майстар-класах, паслухаць вершы і чароўны канцэрцік флейты са скрыпкай.
Сёлета «Дзіцячы творчыя майстэрні» зробяць утульнае дзённае свята для дзетак і бацькоў, падчас якога за тры гадзіны дзеткі паспеюць пагрузіцца ў калядную казку: зробяць маскі і падсвечнікі, якія аздобяць навагоднюю ноч, наведаюць спектакль сапраўднай батлейкі, паслухаюць вясёлыя вершыкі і убачаць канцэрт у выканнні музыкаў Вялікага Тэатра Оперы і Балеты, а таксама паласуюцца калядным пачастункам.

Праграма свята:
11:00 - 12:00 Майстар-клас для дзетак па рабленні калядных масак
12:00 - 12:30 Батлейка
12:30 - 13:30 Майстар-клас па рабленні пекных падсвечнікаў
13:30 - 14:00 Канцэрт класічнай музыкі. Дзіана Гантарэнка флейта, Алег Яцына скрыпка
14:00 - 14:30 працяг у Кнігарні «Логвінаў» — «Нататкі таткі» і песенкі ад Андрэя Хадановіча

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 33 303 59 60 

  • Стоимость:

    Для дзетак — 100 000 руб.

    Для дарослых — 50 000 руб. 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно