24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Старажытныя Каляды

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

23 снежня 2017 года з 13:00 да 15:00.

Абрадавае мерапрыемства «Каляды» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Усе дзеянні абраду былі накіраваны на дабрабыт у сям’і, здароўе і ахову вескі ад усялякіх нячысцікаў.

Асноўная мэта нашага мерапрыемства – паказаць як адбываўся абрад, характар узаемаадносін паміж гуртамі калядоўшчыкаў. У гэтым годзе будзе прадэманстравана традыцыя абыходу двароў уласцівая для Заходняга Палесся – абрад «Конікі» (г. Давыд-Гарадок, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл) з наглядным паказам рэгіянальных асаблівасцей.

Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у калядным абыходзе вёскі і паспрабаваць сябе ў ролі калядоўшчыка.

У праграме мерапрыемства:
— Калядны абрад «Конікі»;
— Расповяд пра абрад «Каляды»;
— Калядная праграма ад фальклорных калектываў;
— Квэст «Ажыві казу»
— Майстар-клас па танцах ды гульнях;
— Фотазона.

За дадатковую плату можна:
- Набыць сувеніры ад народных майстроў;
- Наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Каляды» на тэрыторыі музея!

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Для дарослых: 8,00 руб.
    Для дзяцей школьнага ўзросту: 4,00 руб.
    Для дзяцей дашкольнага ўзросту: бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно