3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Новый год 2017
Новогодняя афиша

Калядная праграма для беларускіх дзетак

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Тематическая выставка
Жанр Мастер-класс
Стоимость

130 000 руб. (групы ад 30 чал.)

Телефон для записи

 +375 29 135 32 41 

Калядная праграма для беларускіх дзетак!

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раубічах прапануе калядную праграму для школнікаў! Пазнавальная экскурсія па залах музея раскажа Вам аб шэдэўрах беларускага народнага мастацтва, напрыклад аб саламяных царскіх варотах 18 ст. Падчас займальнага майстар-класа госці пазнаёмяцца з некаторымі рамёствамі бліжэй. Кожны ўдзельнік атрымае памятны сувенір, зроблены ўласнымі рукамі. Кульмінацыя свята - батлеечны тэатр па народных матывах “Дзве сястры – дзве каляды”. Завершыць святочную праграму прыход сапраўдных калядоўшчыкаў! Абрадавая дзея з класічнымі вобразамі “каляднай казы” ды “вучонага мядзведзя” пройдзе з удзелам гледачоў. Самыя актыўныя дзеці атрымаюць салодкія пачастункі!

Для сваіх наведвальнікаў Музей арганізуе транспарт!!!! Камфортны, цёплы аўтобус адвязе вашу групу ад ганку школы да музея і назад!!!! Папярэднее браніраванне месцаў у аўтобусе абавязкова!

Аўтобус будзе курсіраваць па наступных датах:
19 снежня
26 снежня
10 студзеня
16 студзеня

Праграма:
1. Экскурсія па залах музея – 1 г.
2. Майстар-клас (на выбар; па папярэдней замове) – 1 г.
3. Спектакль“Дзве сястры – дзве каляды” і выступленне калядоўшчыкаў – 1 г.

Кошт праграмы на 1 чалавека – 130 тыс. (групы ад 30 чал.)
Заяўкі прымаюцца на снежаньскія праграмы да 6 снежня
на студзеньскія праграмы да 24 снежня
Варыянты майстр-класаў:
• “Повязь часоў” – майстар-класс па ткацтву паясоў. Кожны ўдзельнік выбірае колеравую гамму сам і цягам 1 гадзіны стварае невялікі пояс. Па заканчэнні працы- забірае свой выраб з сабой.

• “Саламяны цуд”- майстар-класс па саломапляценню. Пад кіраўніцтвам прафесійнага майстра удзельнікі ствараюць елачную цацку – “анёла”, які застаецца ў гасцей.
• “Лялечны карагод” – майстр-класс па стварэнню традыцыйных абрадавых “лялек-мотанак”. Такія лялькі можна выкарыстоўваць у якасці елачных цацак.
• “Пластыка гліны” – майстар-клас па вырабу птушак-свісцелак з гліны. Праводзіць прафесійны майстр. Свой выраб можна будзе забраць з сабой.

Даведкі па тэлефонах 8 017 507 44 69 ці +375 29 135 32 41 (Дар’я)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию «Калядная праграма для беларускіх дзетак». У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о новогоднем мероприятии.