24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Вялікі калядны сямейны фэст з гуртом Vuraj

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У Новым годзе праект «Забаўлянкі для Янкі» супольна з культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» збірае старых і новых сяброў на вялікі калядны сямейны фэст.

Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!

Упершыню ў Віцебску адбудзецца вялікі сямейны фэст з насычынай праграмай для дарослых і дзяцей!
Галоўны госць — унiкальны музычна-вандроўны аркестрык Vuraj з тэатралізаванай каляднай праграмай (г. Мінск).

Вас таксама чакаюць:
— рамесніцкі кірмаш з падарункамі і цацкамі;
— майстар-клас для дзетак па вырабу этнападарункаў;
— прыгожая фотазона ад Студыі дзіцячай фатаграфіі «Карамель»;
— салодкасці з гарбаткай;
— беларускія народныя гульні для дзетак.

Дзеткi могуць прыходзіць у касцюмах зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў, на якія толькі стане фантазіі. Бацькi могуць прыходзіць у народных строях.

Будуць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныяі падарункі і сюрпрызы і, вядома, героі-калядоўшчыкі: Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Ульяна, беларускі Дзед Мароз — Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць — дрэсіраваны смаргоньскі Мядзведзь!

Ранішнік адбудзецца ў выставачнай зале «Задзвіння» (вул. Чайкоўскага, 3)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 33 380 81 25 

  • Стоимость билетов:

    20 000 руб. 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно