24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Новогодняя афиша

Горад цудаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» сумесна з кампанiяй velcom запрашае дзетак і бацькоў на традыцыйны калядны фестываль – час прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў у «ГОРАДЗЕ ЦУДАЎ»!

Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў – усе гэта пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры, якiя зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста па роспiсу драўляных фігурак, падрыхтоўцы эка-гірлянд, папяровых ялінак, натхняльных таблічак i iншых падарункаў.

Разам з галоўным партнерам фэста – кампанiяй velcom – дзецi трапяць у цудоўную «разумную школу» velcom smart children school i пазнаюць, як правесьцi цiкава i карысна час з мабiльным тэлефонам альбо планшэтам, створаць «геройскiя» паштоўкi, якiя пасля фэста будуць адпраўлены адрасатам, разам з
бацькамi прымуць удзел у зборы адпрацаваных батарэек, выкiнуўшы iх у спецыяльны кантэйнер. 

НПО «Грансістэма», партнер фестывалю, дапаможа дзеткам зладзіць падарункi да свята!

Гледачоў i наведвальнiкаў фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», а таксама праграма з каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі ад электроннага праекту ŠUMAvoices і дзіцячага фальклорнага ансамблю «Весянчук». Дзеткі даведаюцца пра тое, як нашыя продкі святкавалі каляды, пазнаёмяцца з каляднымі сімваламі і даведаюцца пра іх сэнсы, а таксама навучацца традыцыйным танцам і паўдзельнічаюць у гульнях. Суправаджэнне праграмы – візуальная інсталяцыя ад vj Настассi Казленок.

Сярод iншых забаў – гэта майстар-клас «Як пабудаваць замак» у субботу, 20 снежня, у 14:00 у кнігарні «ЛогвінаЎ» i там жа, у нядзелю, 21 снежня, – чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы.

Увесь час будзе адчынена крама дызайнерскіх рэчаў «Ў», дзе можна будзе набыць для дзетак цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад беларускіх дызайнераў: для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – гэта безліч варыянтаў святочных сувеніраў!

Запрашаем за святочным настроем!

Расклад фестываля
20 снежня
12:00 – 18:00 Візуальная інсталяцыя «Горад цудаЎ»
12:00 – 18:00 velcom smart сhildren school
12:00 – 14:00 Майстар класы для самых маленькіх!
12:00 – 16:00 Майстар-класы 16:30 – 17:15 Калядныя спевы ад музыкаў электроннага праекту ŠUMAvoices і
дзіцячых фальклорных ансамбляў «Весянчук»
14:00 - у «Кнігарнi Логвінаў» адбудзецца майстар-клас «Як пабудаваць замак»

21 снежня
12:00 – 16:00 Візуальная інсталяцыя «Горад цудаЎ»
12:00 – 17:00 velcom smart сhildren school
12:00 – 17:00 Майстар-класы
На працягу дня ў «Кнігарнi Логвінаў» адбудуцца чытанні дзіцячых кніг і
літаратурныя сюрпрызы. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно