3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Фестываль шведскага кіно

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Документальный, Драма, Мелодрама

7 чэрвеня ў 19:00

«ДЗЯЎЧЫНКА»***/ Flickan
меладрама, 2009 г., 1 г. 36 хвілін.

Рэжысёр: Фрэдрык Эдфельт
У ралях: Бланка Энгстром, Шанты Роні, Анніка Халлін, Тува Магнусан-Нарлінг i iнш.

На адным хутары 10-гадовая дзяўчынка робіць першыя крокі з дзяцінства ў свет дарослых. Калі бацькі ад’язджаюць працаваць у Афрыку па дабрачынным праекце, яна бавіць лета ў сваёй багемнай цётухны. А цётка выпраўляецца ў вандроўку з нейкім знаёмцам і дзяўчынка вырашае паклапаціцца пра сябе сама. Тут пачынаецца трагічнае і поўнае гумару падарожжа, падарожжа, якое рыхтуе ёй шмат выпрабаванняў…

8 чэрвеня ў 19:00

«ПАДПАРАДКАВАННЕ»***/ Underkastelsen
дакументальны фільм, 2010 г., 1 г. 27 хвілін.

Рэжысёр: Стэфан Ярл
У ралях: Эва Росе, Стэфан Ярл, Стэлан Скашгорд, Петэр Андэшсан i iнш.

Гэта дакументальны фільм пра «хімічнае грамадства» – грамадства, якое мы будуем, пачынаючы з Другой сусветнай вайны. Тады чалавецтва выкарыстоўвала 1 мільёнаў тон хімікатаў штогод, а на сённяшні дзень лічба складае 500 мільёнаў тон. Хімічная прамысловасць развіваецца самымі хуткімі тэмпамі ў свеце. Гэты фільм пра 100 000 хімічных рэчываў, якімі мы карыстаемся штодня, пра тое, для чаго яны служаць і што яны робяць з намі і нашым здароўем…

9 чэрвеня ў 19:00

«ДОБРААХВОТНА-ПРЫМУСОВА»****/ De ofrivilliga   
драма, 2008, 1 г. 27 хвілін.

Рэжысёр: Рубен Эстлунд
У ралях: Марыя Лундквіст, Сесілія Мілока, Лейф Эдлунд, Уле Ліяс, Вера Віталі і інш.

Сяброўкі-школьніцы любяць гаманіць ні аб чым, выпіваць і фатаграфавацца ў кампраметуючых позах. Хлопцы таксама не супраць выпіць і паэксперыментаваць... Малады школьны настаўнік спрабуе дапамагчы аднаму са сваіх вучняў, з якога кпіць іншы настаўнік... Некалькі пасажыраў выпадкова апынаюцца ў закладніках у кіроўцы… Добраахвотна-прымусова пераплятаюцца паміж сабой сюжэтныя лініі, аб’яднаныя агульным для ўсіх персанажаў жаданнем выйсці за межы штодзённага жыцця, парушыць забароны...

10 чэрвеня ў 19:00

«СУМНЕЎНА»***/ Fishy
меладрама, 2008 г., 1 г 25 хвілін.

Рэжысёр: Марыя Блум
У ралях: Мі Будэль, Даніэль Густаўсан, Пола МакМанус , Лівія Мільхаген i iнш.

Міка - крутая і незалежная вольная жанчына, якая жыве дзеля сваёй кар’еры ў сферы СМІ. Але аднойчы яна трапляе ў поле зроку Купідона, які падсунуў ёй не вельмі мадэрновага суседа.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з беларускімі субтытрамі

Кінатэатр «Цэнтральны»: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 13
Даведкі па тэлефону: 200-34-16

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Фестываль шведскага кіно» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Фестываль шведскага кіно».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.