3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Фестываль сучаснага шведскага кіно

Мероприятие в этом городе уже прошло

9 – 13 чэрвеня

«Штучнае  дыханне» 
9 чэрвеня, 18.30

Фільм дэманструюцца на мове арыгінала з  беларускімі субтытрамі

Драма, 2005 год, 94 хвіліны                 Рэжысёр: Б´ёрн Рунге

17-гадовая  дзяўчына Вера пакідае сваіх  бацькоў, каб быть разам з  Морганам – гандляром наркотыкамі.  Морган мёртвай хваткай утрымлівае  дзяўчыну ля сябе, напампоўваючы  яе наркотыкамі. Спробы бацькоў  вярнуць дачку не прыносяць вынікаў. Шлюб і ўсё жыццё паступова развальваецца…


«Дазволь мне ўвайці»
10 чэрвеня, 18.30

Фільм дэманструюцца на мове арыгінала з  беларускімі субтытрамі

Трылер, 2008 год, 115 хвілін                Рэжысёр: Томас Альфрэдсан

1982 год,  ваколіцы Стакгольма. Оскар, дванаццацігадовы запалоханы хлопчык, марыць пра помсту. Ён закаханы ў эксцэнтрычную дзяўчыну Элі. Элі не можа знаходзіцца на сонцы, пазбягае ежы, а зайсці ў пакой можа толькі ў тым выпадку, калі яе запросяць персанальна. Яна надзяляе хлопчыка сілай, каб той змог даць адпор. Аднак, як толькі Оскар разумее, што для таго, каб жыць, Элі патрэбна чалавечая кроў, ён апынаецца перад праблемай выбару. Як многа можа дараваць закаханы?


«Шторм»
11 чэрвеня, 18.30

Фільм дэманструюцца на мове арыгінала з  беларускімі субтытрамі

Фантастычны трылер, 2005 год, 116 хвілін          
Рэжысёры: Б´ёрн Стайн, Монс Марлінд

Фільм «Шторм» распавядае пра Дзі-Дзі, самаўпэўненага маладога чалавека трыццаці гадоў. З усім у сваім жыцці ён добра спраўляецца самастойна. Але аднойчы ён сустракае Лову, дзіўную дзяўчыну, якую праследуюць шалёныя незнаёмцы. Лова пакідае Дзі-Дзі скрынку, якую той павінен берагчы, але пераследнікі здавацца ні ў якім разе не жадаюць, ім трэба знайсці Лову, Дзі-Дзі і атрымаць скрынку. Супраць сваёй волі Дзі-Дзі аказваецца ўцягнутым у барацьбу дабра і зла.
 

«Сонечны шторм»

12 чэрвеня, 18.30

Фільм дэманструюцца на мове арыгінала з  беларускімі субтытрамі Трылер, 2007 год, 104 хвіліны    Рэжысёр: Лейф Ліндблюм

На падлозе  ў царкве дзесьці на поўначы Швецыі ляжыць знявечанае цела чалавека…  Падчас вечарыны Рэбека, якая працуе адвакатам у падатковай службе, атрымлівае званок ад Сусанны, жонкі свайго брата. Яна распавядае, што пастар Віктар быў жорстка забіты. Рэбека вяртаецца ў свой родны горад Кіруну, каб выратаваць арыштаваную Сусанну і высветліць, хто сапраўды вінаваты ў жорсткім злачынстве.


«Вечныя імгненні Марыі Ларсан»   
            
13 чэрвеня, 12.30

Фільм дэманструюцца на мове арыгінала з  рускімі субтытрамі

Драма, 2008 год, 128 хвілін                    Рэжысёр: Ян Труэль

Пачатак ХІХ стагоддзя. Класічная гісторыя маладой працоўнай жанчыны Марыі. Яе муж Сігфрыд Ларсан мае поспех у жанчын і час ад часу злоўжывае алкагольнымі напоямі. Марыя выйграе ў латарэю фотаапарат. Жыццё змяняецца, калі фатограф Себасціян Петэрсан вучыць яе карыстацца фотакамерай і глядзець на свет па-новаму, зусім іншымі вачыма. Дзеці, якія гуляюць у двары, суседзі, кветкі, жывёлы — усё, што трапляе ў аб’ектыў, робіцца вечным, у той час як усё астатняе бясследна знікае назаўсёды. З цягам часу здымкі Марыі паведамяць пра тое “цяпер”, у якім яна жыве, яны распавядуць пра беднасць, пра радасць, пра пачатак вайны і змены ў грамадстве. Здымкі стануць сведкамі таго, што людзі сапраўды жылі, смяяліся, танчылі і плакалі. І гэтыя моманты, надрукаваныя на фотапаперы, будуць сведчыць пра тое, што імгненне доўжыцца вечна.

Даведкі па тэлэфонах:
200-34-16, 200-27-47

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Фестываль сучаснага шведскага кіно» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Фестываль сучаснага шведскага кіно».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.