3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Фестываль амерыканскага дакументальнага кiно «Людзi побач з намi»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Документальный
Жанр Фестиваль

Фестываль амерыканскага дакументальнага кіно «Людзі побач з намі» пройдзе ў кінатэатры «Перамога» з 4 па 8 красавіка 2016 года.

Праграму прадстаўляюць спецыяльныя госці: рэжысёр Дэвід Маршал і кінавед Крысціна Эчам.

4 красавіка (панядзелак) 18:30
Творчая сустрэча з аўтарам фільма Дэвіда Маршалам
ПАЧАТАК З КАНЦА

Beginning with the End, ЗША, 2013, 58 хв.
Рэжысёр: Дэвід Маршал
У пачатку новага навучальнага года група старшакласнікаў збіраецца на факультатыўны навучальны курс пад простай назвай «Хоспіс». У грамадстве мы не заўсёды камфортна ўспрымаем такія неад'емныя фазы жыцця як старэнне або смерць. Ні адзін з гэтых студэнтаў не мае дакладнага ўяўлення, што чакаць ад гэтага курса. Тым не менш, яны пагаджаюцца стаць валанцёрамі і выдаткаваць год свайго асабістага жыцця на дагляд за людзьмі, якія сыходзяць з жыцця. У канчатковым рахунку, удзел у гэтым праекце з'яўляецца важным крокам у іх падарожжы да самапазнання і здабыцця сапраўднага сэнсу жыцця.
Узнагароды:
Конкурс дакументальных фільмаў SXSW: Афіцыйны выбар
Кінафестываль Грынтопія: Афіцыйны выбар
Фестываль габрэйскай культуры Сан - Францыска: Афіцыйны выбар
Кіно Сан-Луі: Афіцыйная праграма
Кінафестываль па правах чалавека ў Мельбурне: Афіцыйная выбар


5 красавіка (аўторак) 18:30
ВЯЛІКАЯ МАРА

Big Dream, ЗША, 2014, 90 хв.
Рэжысёр: Кэлі Кокс
«Вялікая мара» - гэта фільм, які распавядае пра лёс сямі дзяўчат, што разбіваюць бар'еры і пераадольваюць цяжкасці каб дасягнуць поспехаў у навуцы, матэматыцы і інфармацыйных тэхналогіях. Ад маленькага гарадка ў штаце Аёва да шумных вуліц Блізкага Ўсходу, «Вялікая мара» знаёміць гледачоў з асабістым светам гераінь з дапамогай відэа-дзённікаў і дакументаваных жыццёвых момантаў, якія паказваюць іх адданасць ідэі і ўпартасць у дасягненні сваіх мэтаў. Гераіні фільма становяцца ўзорам для пераймання для дзяўчынак ва ўсім свеце, якія імкнуцца да ажыццяўлення сваёй «вялікай мары».

6 красавіка (серада) 18:30
СВАБОДНЫЯ

F.R.E.E. ЗША, 2014, 74 хв.
Рэжысёры: Дэвід Кальер, Сюзанна ЛаФетра
Фільм распавядае пра пяць падлеткаў у Школе мастацтваў Маладзёжнага цэнтра ў Оклендзе, штат Каліфорнія, падчас стварэння сумеснай тэатральнай пастаноўкі пра праблемы моладзі. Удзел у пастаноўцы дапамагае ім адкрыта гаварыць пра набалелае, нават калі гэта цяжка, таму што праўда ў нейкай ступені іх вызваляе. Зразумела, самі праблемы не знікаюць, але пастаноўка дазваляе ім адкрыта абмяркоўваць праблемы беднасці, адчужэння, ВІЧ-статусу, сэксуальнага гвалту. Пад пільным і клапатлівым кіраўніцтвам дырэктара цэнтра маладыя танцоры рыхтуюць пастаноўку і атрымліваюць радасць ад невялікай, але неабходнай перамогі.
Узнагароды:
2014 Кінафестываль ў Мілі Вэлі - прыз глядацкіх сімпатый


7 красавіка (чацвер) 18:30
ЖЫВЫЯ ЎНУТРЫ

Alive Inside, ЗША, 2014, 74 хв.
Фільм даследвае ўплыў музыкі на свядомасць людзей і яе здольнасць абуджаць успаміны. Рэжысёр назірае за шараговым супрацоўнікам дома састарэлых Дэнам Коэнам. Аднойчы Дэн вырашае правесці эксперымент і прыносіць у бальніцу айпод з музыкай розных часоў. Да агульнага здзіўлення, многія пацыенты, якія пакутуюць хваробай Альцгеймера і іншымі засмучэннямі памяці, пачынаюць узгадваць забытыя падзеі свайго жыцця, слухаючы музыку з мінулага. Пазней даследаваннем адкрыцця Дэна заняліся нейрабіёлагі.
Узнагароды:
2014 Кінафестываль Сандэнс - Прыз глядацкіх сімпатый; Вялікі прыз журы
2014 Міжнародны кінафестываль Мілан: - Лепшы дакументальны фільм
2014 Міжнародны кінафестываль Провінстаун: Прыз глядацкіх сімпатый за лепшы дакументальны фільм
2014 Міжнародны кінафестываль Сіэтл: 2-е месца прэмія «Залатая іголка»
2014 Міжнародны кінафестываль Сядона: Прыз глядацкіх сімпатый за лепшы дакументальны фільм
2014 Кінафестываль Бостан - Спецыяльная ўзнагарода
2014 Кінафестываль Форт Майерс Біч - Лепшы дакументальны фільм


8 красавіка (пятніца) 18:30
ПРАЦЯГВАЙ ІСЦІ ДАЛЕЙ

Keep On Keepin’ On, ЗША, 2014, 86 хв.
Рэжысёр: Алан Хікс
Легендарны джазавы музыкант Кларк Тэры, які выкладаў у свой час Куінсі Джонсу і Майлзу Дэвісу, становіцца настаўнікам сляпога 23-гадовага піяніста Джасціна Кауфліна, які пакутуе ад боязі сцэны. Тэры актыўна дапамагае маладому вундэркінду рыхтавацца да выступлення на прэстыжным джазавым конкурсе, але здароўе легендарнага джазмена рэзка пагаршаецца, таму Джасціну трэба вырашыць самаму, як рухацца далей.
Узнагароды:
2014 Кінафестываль Трыбека: Лепшы новы рэжысёр-дакументаліст, Прыз глядацкіх сімпатый Heineken
2014 Кінафестываль Хот доксы: Прыз глядацкіх сімпатый
2014 Кінафестываль Боулдер: Прыз глядацкіх сімпатый


Праграму прадстаўляюць спецыяльныя госці: рэжысёр Дэвід Маршал і кінавед Крысціна Эчам (ЗША).

Дэвід Маршал, кінарэжысёр
Дэвід Маршал – заснавальнік і прэзідэнт некамерцыйнага медыя-фонду BSPfilms. Ён аб’ехаў шмат краінаў свету і сабраў мноства ўзнагарод розных кінафестываляў, у тым ліку некалькі прэмій Эмі ў галіне кінадакументалістыкі. Ён з'яўляецца рэжысёрам, сцэнарыстам, прадзюсарам і рэдактарам сваіх фільмаў. Дэвід Маршал - бакалаўр мастацтваў ў галіне фатаграфіі і кіно, а таксама магістр выяўленчага мастацтва і анімацыі. Працы Дэвіда Маршала адлюстроўваюць яго цікавасць да агульначалавечых праблем і пытанняў, якія фарміруюць дасведчанасць у грамадстве.

Крысціна Эчам
Дацэнт факультэта кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі
Каардынатар праграм, кінакрытык
Крысціна Эчам атрымала доктарскую ступень у Школе кінематаграфічных мастацтваў у Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Яна працавала дацэнтам ва Ўніверсітэце Каліфорніі-Дэвіс, дзе выкладала афраамерыканскае кіно, тэлебачанне і папулярную культуру, а таксама гісторыю і вытворчасць дакументальных фільмаў у ЗША і Трынідадзе і Табага. Яна з'яўляецца аўтарам некалькіх артыкулаў пра афраамерыканскае кіно, а таксама рэжысёрам дакументальнай серыі «Пранікаючы ў Галівуд: ўзлёт і падзенне», «Спук, які сядзеў каля дзвярэй» (2011), які быў паказаны на больш чым 20 нацыянальных і міжнародных кінафестывалях і ва многіх адукацыйных установах. У цяперашні час яна з'яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quarterly.

Фільмы дэманструюцца на англійскай мове з беларускімі субтытрамі.

Бясплатныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра ў дзень паказу за гадзіну да пачатку сеанса.

Кінатэатр «Перамога»: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-77-66

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Фестываль амерыканскага дакументальнага кiно «Людзi побач з намi»» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Фестываль амерыканскага дакументальнага кiно «Людзi побач з намi»».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.