3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Беларускія ўікэнды

Мероприятие в этом городе уже прошло

«Беларускія ўікэнды» у кінатэатры «Перамога» з 22 кастрычніка

Аб’яднанне «Кінаконг» і кінатэатр «Перамога» распачынаюць серыю кінапаказаў у беларускай агучцы. Паказы плануюцца штомесяц і будуць праходзіць на выходных, таму ініцыятыва атрымала назву «Беларускія ўікэнды».

Фільмы перакладзены на беларускую мову аб’яднаннем Кінаконг. Галасы агучкі — вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.

Першы беларускі ўікэнд адбудзецца 22-23 кастрычніка. У гэтыя дні (суботу і нядзелю), а 19:00 кінатэатр «Перамога» пакажа фільм «Цудоўна Ласка». Захапляльная гісторыя змагання супраць рабства у Вялікабрытаніі была знята рэжысёрам «Хронік Нарніі» Майклам Эптэдам, а ў адной з галоўных роляў зняўся знакаміты брытанскі акцёр Бенэдыкт Камбэрбэтч. Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

31 кастрычніка з нагоды Дня Рэфармацыі пройдзе паказ гістарычнай драмы «Лютар». Кіно распавядзе неверагодную гісторыю чалавека, які 499 год таму змяніў увесь свет. У фільме задзейнічаная цэлая плеяда вядомых акцёраў, уключна са знакамітым сэрам Пітэрам Усцінавым («Лютар» – апошняя праца гэтага знакамітага брытанскага акцёра з рускімі каранямі). З-за выключнай гістарычнай дакладнасці кінастужка рэкамендавана для навучальных мэтаў. Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

Наступны ўікэнд адбудзецца ў лістападзе. На выходныя 19-20 лістапада плануецца прэзентацыя дзіцячага фільма «Падынгтан», што распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне. Брытанія знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пыхам і Падынгтанам. І калі першы шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў маленькіх гледачоў. І ў перуанскага мядзведзя з манерамі ангельскага джэнтльмена гэта пэўна атрымаецца! Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман. Пачатак а 17:00. Уваходны кошт: 1,50 (15 0000) руб.

Кінатэатр «Перамога»: г. Мінск, вул. Інтернацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-77-66

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Беларускія ўікэнды» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Беларускія ўікэнды».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.