Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Кино

Кiнаклуб Blow Up: Фатографы Дзюсельдорфскай школы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Документальный

У дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў  (Мінск, Някрасава, 3) 29 красавіка 2015 г. – паказ і абмеркаванне падборкі з 4 фільмаў са знакамітага дакументальнага серыяла «Кантактныя адбіткі» (Сontacts) пра вядомых прадстаўнікоў Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі – заснавальнікаў школы Бернда і Хілу Берераў (Bernd & Hilla Becher), Андрэаса Гурскага (Andreas Gursky), чыя фотаработа «Рэйн-2» зусім нядаўна пабіла рэкорд коштаў прададзеных з аўкцыёна Сотбіс фатаграфій, а таксама пра не меньш папулярных у свеце фатаграфіі Томаса Руфа (Thomas Ruff) і Томаса Струта (Thomas Struth). Чым можна растлумачыць феномен Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі? Наколькі ўплывовым з'яўляецца яе стыль? Паспрабуем разам знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Дарэчы, на другім паверсе ЦСМ працуе вялікая выстава Інстытута імя Гётэ «Геніяльныя дылЛетанты» – якраз пра тое ж самае пакаленне нефармальнай нямецкай моладзі, чыя актыўнасць і крэатыўнасць зрабілі магчымым зруйнаванне Берлінскага муру і аб'яднанне дзьвюх частак Германіі ў адзіную дзяржаву.
Пачатак працы кінаклуба а 19 гадзіне.

Падзея ў ФБ: https://www.facebook.com/events/1429186837397614/1429188294064135/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы