3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Кiнаклуб Blow Up: Стратэгіі канцэптуальнай фатаграфіі. Частка 2

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Документальный

У дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў 1 красавіка 2015 г. – чарговы паказ серыі кароткіх фільмаў са знакамітага дакументальнага серыяла «Кантактныя адбіткі» пад умоўнай назвай «Стратэгіі канцэптуальнай фатаграфіі. Частка 2».

Як напрамак канцэптуальнае мастацтва пачало складвацца ў канцы 1960-ых, аднак сам тэрмін «канцэптуалізм» быў прапанаваны яшчэ ў 1961 годзе Генры Флінтам пасля выхаду першага маніфесту канцэптуалістаў "Параграфы канцэптуальнага мастацтва" мастака Сола Левіта (Sol LeWitt). У гэтым маніфесце быў сфармуляваны галоўны прынцып новага мастацтва: «ідэя, або канцэпт з'яўляецца самым важным аспектам твора». Сама ідэя робіцца «машынай», якая стварае твор мастацтва. Майстэрства выканання твора мастацтва пры гэтым робіцца другасным, не істотным. Такім чынам аднавіліся ідэі, выказаныя Марселем Дзюшанам яшчэ ў самым пачатку 20 стагоддзя, згодна з якімі канчатковы прадукт нічога не варты ў параўнанні з самой задумай і працэсам яе рэалізацыі. У выніку канцэптуалізм скасаваў традыцыйную іерархію жанраў у мастацтве, калі жывапіс і скульптура знаходзіліся ў прывілеяваным становішчы. Канцэптуальнае мастацтва паспрыяла змяшэнню ў адным творы розных творчых практык – скульптуры, жывапісу, відэа, перформанса і фатаграфіі.

Чарговая падборка фільмаў пазнаёміць вас з творчасцю вядомых мастакоў і фатаграфаў, якія працуюць у межах жанра капцэптуальнай фатаграфіі – CHRISTIAN BOLTANSKI, SOPHIE CALLE, ALAIN FLEISCHER, HIROSHI SUGIMOTO і WOLFGANG TILLMANS.

Уваход на мерапрыемства па квітках ЦСМ (15 000 руб. – з правам агляду выставаў на 1 паверсе, 30 000 - з правам прагляду ўсіх выставаў у ЦСМ).

Падзея ў ФБ.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Кiнаклуб Blow Up: Стратэгіі канцэптуальнай фатаграфіі. Частка 2» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Кiнаклуб Blow Up: Стратэгіі канцэптуальнай фатаграфіі. Частка 2».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.