3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»

чт, 15 декабря
19:00
пт, 16 декабря
19:00
сб, 17 декабря
19:00
Стоимость

Бесплатно, по предварительной регистрации

Жанр Фестиваль

Дакументальныя фільмы пра цуд ісландскага футболу, імігрантаў на каньках і бокс як лекавы сродак пакажуць у кінатэатры «Мір» з 15 па 17 снежня 2016 ў межах пазафестывальнай праграмы фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне».

Праграмай Sport Doc пачынаецца серыя пазафестывальных паказаў фільмаў, якія не паказваюцца пад час асноўнай праграмы фестывалю «Паўночнае ззянне» ў красавіку. У Sport Doc увайшлі тры яскравыя дакументальныя стужкі з Ісландыі, Фінляндыі і Швецыі.

15 снежня ў 19:00
праграма распачнецца паказам фільма «Тата любіць цябе» (рэж. Нінні Ракаса). Стужка прысвечаная фінскаму баксёру Юссі Койвула, які страціў бацькоў ва ўзросце 12 гадоў, а пазней брата і сястру. Толькі бокс дапамог яму вытрываць і зараз, праз 17 год кар’еры, траўма ставіць пад пытанне ўсе ягоныя дасягненні.

16 снежня ў 19:00
пачнецца паказ дакументальнага блакбастэру – фільма «Унутры вулкану – уздым ісландскага футболу» – пра каманду-сенсацыю Еўра-2016. Рэжысёр Саевар Гудмундсан пачаў здымкі, калі галоўнай мэтай ісландскай каманды было прайсці кваліфікацыю. Праз гэты фільм мы далучымся да каманды напачатку яе шляха і ўбачым нараджэнне легенды.

17 снежня ў 19:00
запрашаем вас не толькі натхніцца, але і добра пасмяяцца, бо ў гэты дзень завяршае праграму шведскі фільм «Мілыя людзі» (рэж. Карын аф Клiнтберг, Андэрс Хельгесан). У ім самалійскія бежанцы з легкай рукі журналіста Патрыка Андэрсана вучацца гуляць у хакей. Самалійцаў чакаюць 6 гарачых зімовых месяцаў падрыхтоўкі да чэмпіянату ў Сібыры, а нас – прыцягальнае відовішча цяжкай, камічнай і натхняльнай гісторыі пра чалавечнаць.

Усе паказы пройдуць на мове арыгіналу з беларускімі і/ці рускімі субтытрамі.
Уваход на паказы па бясплатным квітку, які можна ўзяць за гадзіну да паказу ў касе кінатэатра, або па папярэдняй рэгістрацыі на сайце eventer.by

Колькасць месцаў абмежаваная.

Трэці фестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе 20-23 красавіка 2017 года ў Мінску і Віцебску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
20 апреля 2015 в 19:58

super

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.