3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Киноклуб Blow Up: Герхард Рыхтар. Жывапіс

Мероприятие в этом городе уже прошло

Страна Германия
Год 2011
Режиссеры Карына Бельц
Длительность 97 хв.
Жанр Документальный

У дыскусійным кінаклубе BLOW UP доўгачаканая падзея – паказ дакументальнага фільма «Герхард Рыхтар. Жывапіс» з перакладам! Запрашаем усіх прыхільнікаў сучаснага мастацтва 25 сакавіка 2015 г. а 19 гадзіне ў Цэнтр сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3).

Дакументальны фільм «Герхард Рыхтар. Жывапіс» (Германія, 2011 г., рэж. Карына Бельц, 97 хв.) – гэта партрэт аднаго з самых знакамітых нямецкіх мастакоў сучаснасці. Жывапісец Герхард Рыхтар (Gerhard Richter, 1932), які звычайна трымаецца ўдалечыні ад мас-медыя, дазваляе гледачу апынуцца побач з ім у ягонай вялікай светлай майстэрні, зрабіцца сведкамі ягонай паўсядзённай мастакоўскай працы, паназіраць за працэсам нараджэння новых твораў ад самага першага мазка пэнзлем па чыстай паверхні палатна. Нам дадзена магчымасць паслухаць каментарыі мастака пад час ягонай работы і даведацца, калі мастак лічыць свой твор завершаным. Героямі фільма з'яўляюцца не столькі сам мастак, ягоныя асістэнты, галерысты і крытыкі, колькі самі жывапісныя творы Рыхтара. 

Фільм дэманструецца ў Мінску ўпершыню ў перакладзе на расейскую мову, да якога спрычыніліся сябры кінаклуба BLOW UP.

Асобыя падзякі Алене Пратасевіч і Lena Semenova за пераклад і стварэнне субтытраў, а таксама Ганне Трафімовіч за набыццё ліцэнзійнай копіі фільма. 

Падзея ў ФБ.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага кінаклуба BLOW UP па квітках ЦСМ (15 000 руб. – з правам агляду выставаў на 1 паверсе).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Киноклуб Blow Up: Герхард Рыхтар. Жывапіс» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Киноклуб Blow Up: Герхард Рыхтар. Жывапіс».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.