3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Ежы Штур. Рэтраспектыва фільмаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Ретроспектива

Польскі інстытут у Мінску, УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, кінатэатр «Перамога» прадстаўляюць рэтраспектыву фільмаў Ежы Штура з 22 па 26 верасня.

ЕЖЫ ШТУР – рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Нарадзіўся 18 красавіка 1947 года ў Кракаве. У 1970 годзе скончыў Філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці польская мова і літаратура.Праз 2 гады паступіў на акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. Ужо падчас вучобы выступаў у спектаклях Старога тэатра ў Кракаве. З 1990-га па 1997-ы год быў рэктарам Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. У 2002 годзе зноў абраны рэктарам ДВТШ. У 1994 годзе атрымаў званне Прафесара тэатральнага мастацтва. Лаўрэат шматлікіх узнагарод. У 90-ыя гады пачаў займацца аўтарскім кіно. З 1998-га года Член Еўрапейскай Кінаакадэміі.

22 верасня (панядзелак) 19:00
МАЁ ЖЫЦЦЁ Ў МАСТАЦТВЕ /Moje życie w sztuce, 1999, дакументальны фільм, 23 хв./

Рэжысёр: Міраслава Юркоўска
Фільм-інтэрв'ю, які распавядае аб творчай дзейнасці Ежы Штура.

СПІС ПАЛЮБОЎНІЦ /Spis cudzołożnic, 1994, меладрама, 64 хв./
Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Ян Пешак, Дарота Памыкала, Станіслава Цэліньска, Ганна Радван
Густаў, вучоны-паланіст, працуе ў Кракаўскім універсітэце. Па распараджэнні дэкана ён паказвае горад шведскаму гуманісту, прафесару Б'ёрну. Але госць замест знаёмства са старажытнай сталіцай Польшчы хоча даведацца пра начное жыццё горада і ў першую чаргу пазнаёміцца з жанчынамі. Густаў пачынае вышукваць у запісной кніжцы адрасы сваіх даўніх знаёмых, сябровак і палюбоўніц. Але аказваецца, што яны, калісьці прывабныя і згодныя на любоўныя раманы, за гэтыя гады вельмі змяніліся.

23 верасня (аўторак) 19:00
СПАКОЙ /Spokój, 1976, драма, 81 хв./

Рэжысёр: Кшыштаф Кеслёўскі
У ролях: Ежы Штур, Ізабэла Альшэўска, Ежы Трэля, Мар'яна Цыбульска
Герой «Спакою» Антак Гралак – працоўны з крымінальным мінулым. Пасля вызвалення з турмы Антак разумее, што для яго няма месца ў сям'і і грамадстве. Ён пакідае родны Кракаў і знаходзіць працу на будаўнічай пляцоўцы ў Сілезіі з якой знікаюць цэмент і цэгла. Сярод працоўных успыхвае забастоўка і Гралак вымушаны разрывацца паміж двума супрацьлеглымі бакамі – начальнікам, які яго ўзяў на працу, і сваімі калегамі. Усё, што ён хоча ад жыцця – простыя рэчы: праца, чыстая пасцель, жонка, тэлевізар і спакой.

24 верасня (серада) 19:00
ТЫДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ МУЖЧЫНЫ /Tydzień z życia mężczyzny, 1999, меладрама, 85 хв./

Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Маўгажата Дабравольска, Данута Шафлярска, Эва Скібіньска, Яцэк Раманоўскі
Герой фільма – пракурор Адам Бароўскі карыстаецца бездакорнай рэпутацыяй. Ён патрабуе суровага пакарання для кантрабандыста, свой ганарар за выдадзеную кнігу аддае на грамадскія мэты, падтрымліваесваю жонку ў яе дабрачыннай дзейнасці. А сам вядзе падвойны лад жыцця.
Прыз Міжнароднай Каталіцкай арганізацыі ў галіне кіно (OCIC) на Венецыянскім кінафестывалі (1999)

25 верасня (чацвер) 19:00
ВЯЛІКІ ЗВЕР /Duże zwierzę, 2000, меладрама, 70 хв./

Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Ганна Дымна, Дамініка Беднарчык, Блажэй Вуйцік, Анджэй Франчык
Паэтычны чорна-белы фільм пра шлюбную пару Савіцкіх, якія клапаціліся аб выпадкова знойдзеным вярблюдзе. На жаль, гэта не па душы жыхарам іх гарадка. Яны вырашаюць расправіцца з жывёлай любой цаной. Перад домам Савіцкіх пачынаюцца пікеты, служачыя патрабуюць спецыяльных плат і падаткаў.
Спецыяльны прыз журы і прыз хрысціянскага журы на кінафестывалі ў Карлавых Варах (2000)

26 верасня (пятніца) 19:00
НАДВОР'Е НА ЗАЎТРА /Pogoda na jutro, 2003, меладрама, 94 хв./

Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Малгажата Заянчкоўска, Рома Гансяроўска, Барбара Калюжна, Мацей Штур
Юзэф Козел сямнаццаць гадоў жыве ў манастыры, куды схаваўся ад жонкі, якая яму здраджвала, і камуністычных рэпрэсій. Ён павінен выступіць на фестывалі вакальна-інструментальнага мастацтва за мурамі манастыра. Падчас выступу яго пазнаюць жонка і сын. Царкоўныя ўлады ўзрушаны. Юзэф вымушаны пакінуць манастыр. Сям'я сустракае яго холадна. Жонка, малодшая дачка і сын не могуць дараваць яму раптоўнага знікнення сямнаццаць гадоў назад. Только старэйшая дачка Воля рада яго вяртанню.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
Уваход вольны. Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Ежы Штур. Рэтраспектыва фільмаў» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Ежы Штур. Рэтраспектыва фільмаў».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.