3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Неделя шведского кино

Мероприятие в этом городе уже прошло

Тыдзень шведскага кіно
31 мая – 4 чэрвеня 2016


У кінатэатры «Победа» з 31 мая па 4 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, прысвечаныя Тыдню Швецыі: Фестываль шведскага кіно, дзень шведскай мовы, культуры і адукацыі «Спазнай Швецыю» і выстава «Мазаіка жыцця. Роля сям’і ў шведскім грамадстве» (супольна з ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь).

31 мая /аўторак/ 18.00
Спазнай швецыю – дзень шведскай мовы, культуры і адукацыі


Пры ўдзеле прадстаўнікоў Шведскага Інстытута (Стакгольм) і Цэнтра шведскіх даследаванняў. Мерапрыемства адкрывае Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг.

У фае кінатэатра будуць размяшчацца сталы з інфармацыяй пра розныя адукацыйныя праграмы ў Швецыі, каля якіх можна будзе пазнаёміцца з беларусамі, якія ўжо навучаліся па розных шведскіх праграмах і гатовыя падзяліцца сваім досведам. Таксама можна будзе напрамую задаць пытанні прадстаўнікам Шведскага Інстытута, якія зробяць на сцэне кінатэатра прэзентацыю шведскіх адукацыйных праграм на наступны год. Дырэктарка Цэнтра шведскіх даследаванняў распавядзе пра магчымасць вывучэння шведскай мовы ў Мінску. Не забудземся мы таксама і пра Нобелеўскую тэматыку, надзвычай актуальную для Беларусі сёлета. А любы, хто пажадае, зможа паўдзельнічаць у віктарыне, прысвечанай Швецыі. Пераможцаў чакаюць прызы.

31 мая – 4 чэрвеня
Фестываль шведскага кіно


31 мая /аўторак / 20.00
ЮНАЯ САФІ БЭЛ
(Unga Sophie Bell)
(драма Аманды Адальфсан, 2014)
Па заканчэнні школы ўрэшце пачынаецца сапраўднае жыццё... Прынамсі так мяркуюць лепшыя сяброўкі Сафі і Аліс пра свой хуткі пераезд у Берлін. Аднак гэтыя мары разбіваюцца ўшчэнт пасля таго, як Аліс раптоўна і таямніча знікае. У пошуку адказаў Сафі ідзе па слядах сяброўкі праз Берлін, здзяйсняючы лёсавызначальнае падарожжа, якое адкрые ёй вочы на свет незалежнасці. Пазбаўляючыся ад комплексаў, Сафі адкрывае для сябе прыгожы, пачуццёвы, паэтычны, але адначасова жорсткі, таямнічы і змрочны свет.

1 чэрвеня /серада/ 19.00
ЛЕДЗЯНЫ ЦМОК
(Isdraken)
(прыгодніцкі фільм для дзяцей і падлеткаў Марціна Хёгдаля, 2012)
Фільм расказвае пра прыгоды 11-гадовага хлопчыка Міка і ягоныя пошукі новага дома. Мік уцякае на ледзяным цмоку, атрымлівае ва ўласнасць каціную фабрыку, сустракае сваё першае каханне і ўрэшце знаходзіць дарогу дамоў. Прыгодніцкі фільм для дзяцей і падлеткаў расказвае пра значэнне сям’і ды сяброўства і пра тое, як важна знайсці шлях дадому – як у рэальнасці, так і ў сваім сэрцы.
Паказ фільма прымеркаваны да Сусветнага дня абароны дзяцей. Фільм дэманстуецца супольна з офісам ЮНІСЭФ у Беларусі.

2 чэрвеня /чацвер/ 19.00
ЧОРТАВА ШВЕДКА
(Svenskjävel)
(драма Роні Сандаля, 2015)
Дзіна, 23-гадовая шведская дзяўчына, як і тысячы яе маладых суайчыннікаў, перабіраецца ў пошуках працы ў нарвежскую сталіцу Осла. Там яна трапляе ў пастку недахопу грошай, часовай працы і бурных гулянак. Аднак яе жыццё змяняецца пасля таго, як яна знаходзіць месца аканомкі ў заможнага экс-спартоўца. На працягу некалькіх гарачых летніх тыдняў Дына апынаецца ў цэнтры напружанага любоўнага трохкутніка...

3 чэрвеня /пятніца/ 19.00
ПА-ЗА БЛАКІТНЫМІ НЯБЁСАМІ
(Himlen är oskyldigt blå)
(драма Ханэса Хольма, 2010)
Марцін збягае ад бацькі-алкаголіка, шукае часовую працу на лета і знаходзіць яе – працу, якую ён ніколі не забудзе. Элітны яхтынг-клуб, ідылічная прыгажосць Стакгольмскага архіпелага, 1975 год... Тут Марцін сустракае сваё першае каханне, і тут над ім бярэ шэфства стары плейбой Ёста... У выніку малады чалавек апынаецца ў самым цэнтры аднаго з найбуйнейшых скандалаў у крымінальнай гісторыі Швецыі.

4 чэрвеня /субота/ 19.00
100-гадовы стары, які вылез праз акно і знік
(Hundraåringen som klev ut genom fönstret och försvann)
(камедыя Фелікса Хернгрэна, 2013)
У дзень свайго стагоддзя Алан Карлсан вылазіць праз акно дома састарэлых і пускаецца ў падарожжа, дзе яго чакаюць неверагодныя сустрэчы і падзеі. Хутка гледачу становіцца зразумела, што ўсё жыццё старога – гэта суцэльныя прыгоды. У розны час той быў знаёмы з Трумэнам, Сталіным, Рэйганам і нават здолеў паўплываць на гісторыю ХХ стагоддзя, застаўшыся пры гэтым самім сабой.

31 мая – 4 чэрвеня
Фотавыстава «Мазаіка жыцця. Роля сям’і ў шведскім грамадстве»


Праект Шведскага Інстытута (Стакгольм), які рэалізуецца ў Беларусі Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).

Дзеці, іх бацькі, праца, дом, эканамічнае становішча і роўныя правы: усе гэтыя часткі складаюць адно цэлае, што ў Швецыі завецца “мазаікай жыцця”. У фокусе выставы – роля бацькі і тое, што можа зрабіць дзяржава і грамадства для пераадолення стэрэатыпаў пра размеркаванне роляў у сям’і, вырашэнне пытанняў роўнасці в сямейным і працоўным жыцці.

Урад Швецыі звяртае вялікую ўвагу на тое, каб ва ўсіх палітычных рашэннях быў улічаны аспект роўнысці правоў. Працягваецца актыўнае садзеянне таму, каб ба́цькі таксама бралі адпачынак па доглядзе за дзіцем. У сучаснай Швецыі адна з самых прасунутых у свеце сістэмаў выплат дапамогі на дзяцей. За гэтыя гады вырасла цэлая генерацыя бацькаў, для якіх адпачынак па доглядзе за дзіцем з’яўляецца звыклай практыкай. Выстава складаецца з 22 фотаздымкаў і тэкстаў да іх, якія апісваюць розныя бакі штодзённага жыцця сучасных шведскіх сем’яў.

Уваход на мерапрыемствы вольны.
Квіткі на фільмы можна атрымаць у касе кінатэатра з 18.00.

Кінатэатр «Победа», вул. Інтэрнацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 17 203-77-66

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Неделя шведского кино» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Неделя шведского кино».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.