3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Урачыстае адкрыццё VIII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

29 верасня а 17-й гадзіне ў кінатэатры “Беларусь” г.Брэста адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця VIII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, якая пачнецца з сустрэчы знакамітых артыстаў на чырвонай дарожцы перад уваходам у кінатэатр.

У цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел знакамітыя госці – народная артыстка Расіі Вольга Астраумава, народны артыст РСФСР Анатоль Кузняцоў – выканаўца ролі Сухава з кінафільма “Белае сонца пустыні” (рэж. У.Матыль), а таксама саліст беларускай эстрады, выканаўца ролі ў фільме адкрыцця фестывалю “Скрасці Бельмандо” (рэж. М.Князеў) – Пётр Ялфімаў.

Дарэчы, прыхільнікі Вольгі Астраумавай змогуць сустрэцца з любімай артысткай на яе творчым вечары ў Пружанах 30 верасня.

Для ўдзелу ў фестывалі было прадстаўлена каля 90 фільмаў. У выніку адбору прыме удзел 51 фільм: 6 анімацыйных, 4 ігравых, 5 тэлевізійных ігравых (тэлесерыялы), 19 неігравых, дэбют, 17 студэнцкі.

Усе беларускія фільмы прадставяць іх стваральнікі, сярод якіх вядомыя акцёры – народны артыст БССР Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кацянёў, актрысы і тэлевядучыя Вольга Венская, Святлана Бароўская, Вольга Водчыц, акцёры тэатра і кіно Віктар Рыбчынскі, Анастасія Баброва, Уладзімір Грыцэўскі (малодшы), Віктар Васільеў, Святлана Кажамякіна, Юрый Баранаў, Аксана Лясная і шмат іншых.

Склад журы фестывалю ўзначаліць кінакрытык, член Расійскай акадэміі кінематаграфічных навук “Ніка”, Еўразійскай кінаакадэміі, Саюза кінематаграфістаў і Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, віцэ-прэзідэнт Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Расіі, аўтар кнігі аб народным артысце СССР кінарэжысёры Віктары Тураве, член журы першага Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў у 1997 годзе Леанід Паўлючык.

Цырымонія закрыцця фестывалю адбудзецца 2 кастрычніка з удзелам расійскага акцёра тэатра і кіно Аляксандра Цуркана, які выступіць з канцэртнай праграмай. У рэпертуары Аляксандра Цуркана асобае месца займаюць песні выенных гадоў, якія ён прысвячае свайму дзеду, загінуўшаму на брэсцкай зямлі.

Арганізатары фестывалю – Міністэрства культуры, Брэсцкі аблвыканкам, Брэсцкі гарвыканкам, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, Беларускі відэацэнтр, Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Урачыстае адкрыццё VIII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў» в Бресте.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Урачыстае адкрыццё VIII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.