3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Кино

Фестиваль современного европейского кино

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Фестиваль

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, амбасады краін ЕС у Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама прадстаўляюць Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно.

Расклад паказаў 17-26 траўня 2016 года ў кінатэатры «Победа»

17 траўня 18:30
САД ЭДЭМА / Edeno Sodas***, 93 хв.
Літва, 2015 Рэжысёр: А.Пуйпа
У ролях: Ю.Будрайціс, В.Куадзітэ, В.Майнэлітэ, В.Паўкштэ, В.Пяткявічус
2025 год. Заможныя літоўцы вяртаюцца на радзіму, каб правесці тут свой «залаты век» у райскім асяроддзі.
Рэжысёр Альгімантас Пуйпа, прадзюсар Кейстуціс Пятруліс і акцёр Юозас Будрайціс наведаюць паказ.

17 траўня 21:00
ГОНАР / Pride***, 119 хв.
Вялікабрытанія, 2014 Рэжысёр: М.Ўорхус
У ролях: Б.Найі, І.Стонтан, Д.Уэст, Э.Скот, Д.МакКэй, Д.Гілган
1984 год. Шахцёрскі страйк у Вялікабрытаніі. На падтрымку гарнякоў выпраўляецца моладзь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.
Узнагароды і прэміі:
2014 – Квір-Пальмавая галіна на МКФ у Канах (Францыя)
2015 – прэмія BAFTA (Брытанская акадэмія кіно і тэлемастацтва) за найлепшы дэбют сцэнарыста і прадзюсара

18 траўня 18:30
ЯН КАРСКІ. ПРАВЕДНІК СВЕТУ / Karski and the Lords of Humanity***, 72 хв., дакументальны
ЗША, Польшча, Расія, 2015 Рэжысёр: С.Грунберг
Фільм пра героя трох народаў Яна Карскага, які рызыкаваў жыццём, каб распавесці свету пра Халакост на тэрыторыі Польшчы.

18 траўня 21:00
ДАМАШНЯЯ АПЕКА / Home Care***, 92 хв.
Чэхія, 2015 Рэжысёр: С.Горак
У ролях: А.Міхулова, Б.Поліўка, Т.Вільгельмова, С.Крунерова, Э.Маталова
Медсястра Власта апякуецца мужам, дачкамі ды пацыентамі. Але раптам яна скідвае сямейныя кайданы ды ігнаруе прафесійныя абавязкі…
Узнагароды і прэміі:
2016 – нацыянальная кінапрэмія “Чэшскі леў” найлепшай актрысе (Алена Міхулова)
2016 – прыз рэжысёру і найлепшай актрысе на МКФ у Палм-Спрынгс (ЗША)
2016 – прыз найлепшаму фільму на кінафестывалі ў Феніксе (ЗША)
2015 – прыз МКФ у Карлавых Варах найлепшай актрысе (Алена Міхулова)
2015 – прыз рэжысёру на МКФ у Мангейме (Германія)

19 траўня 18:30
ІТАЛЬЯНСКІЯ СЮЖЭТЫ / Italian Movies**, 99 хв.
Італія, 2012 Рэжысёр: М.Пелегрыні
У ролях: Л.Анзані, М.Бабуін, Л.Бернардзі, С.Капельяра, А.Гуськоў
Каманда прыбіральшчыкаў-імігрантаў з Афрыкі, Індыі ды Усходняй Еўропы бесперапынна генеруе новыя ідэі і таму пастаянна трапляе ў забаўныя сітуацыі

19 траўня 21:00
АДЗІН ДЗЕНЬ У ЖЫЦЦІ АНДРЭЯ АРСЕНЬЕВІЧА / Une journée d'Andrei Arsenevitch*, 55 хв. дакументальны
Францыя, 1999 Рэжысёр: К.Маркер
Фільм пра выбітнага кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага

20 траўня 18:30
ДОМ КАХАННЯ / Love Building, 85 хв.
Румынія, 2013 Рэжысёр: Ю.Ругіна
У ролях: Д.Богута, Д.Букур, І.Русу, Р.Сербан
Пры дапамозе 3-х трэнераў 14 пар за тыдзень могуць удасканаліць свае адносіны. Але добрыя намеры ператвараюцца ў камедыю…
Узнагароды і прэміі:
2013 – прыз журы найлепшаму аператару на МКФ у Тыране (Албанія)

20 траўня 21:00
ШЧАСЛІВАГА ПАХАВАННЯ / Funeralii fericite, 111 хв.
Румынія, 2013 Рэжысёр: Х.Малаэле
У ролях: Х.Малаэле, І.Карась-Раманаў, К.Семчук, А.Біндзя, С.Алекса
Румынскі, рускі і балгарскі п’яніцы апынуліся перад радыкальным выбарам – смерць ці забава ў краіне, дзе магчыма ўсё…

21 траўня 16:00
ДОБРЫЯ ДЗЕЦІ НЕ ПЛАЧУЦЬ / Achtste Groepers Huilen Niet*, 96 хв.
Нідэрланды, 2012 Рэжысёр: Д.Ботс
У ролях: Х.Обек, Ф.Лівінгстон, Б.Флік, А.Бел’яндуз
Гісторыя пра тое, што важна, колькі дзён змяшчае ў сабе жыццё. Але важней, колькі жыцця змяшчаюць у сабе дні.
Узнагароды і прэміі:
2012 – прэмія “Залаты фільм” (Нідэрланды)
2012 – галоўны прыз і прыз глядацкіх сімпатый на TIFF МКФ фільмаў для дзяцей у Таронта (Канада)
2013 – нацыянальная кінапрэмія “Рэмбрандт” найлепшаму рэжысёру

21 траўня 18:30
ЦІХАЕ СЭРЦА / Stille hjerte***, 98 хв.
Данія, 2014 Рэжысёр: Б.Аўгуст
У ролях: Г.Нёрбю, М.Грунвальд, П.Стэан, Д.Курчыч, В.Бру
Эстэр прымае рашэнне пайсці з жыцця, але напярэдадні яна арганізуе вялікае свята для сваёй сям’і.
Узнагароды і прэміі:
2014 – срэбная ракавіна за найлепшую жаночую ролю (Папрыка Стэан) у Сан-Себасцьяна (Іспанія)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Bodil за найлепшы фільм і сцэнар, найлепшай актрысе і акцёру другога плану
2015 – прэмія Robert дацкай гільдыі кінакрытыкаў найлепшай актрысе другога плану

21 траўня 21:00
РЫБА-СОНЦА / Klumpfisken***, 100 хв.
Данія, 2014 Рэжысёр: С.Бале
У ролях: Х.Бірк, С.Сторм, К.Андэрсэн, Ё.Бінг
Рыбак Кесэ вымушаны ўзяць на борт жанчыну-біёлага, што радыкальна змяняе яго жыццё і бізнес.
Узнагароды і прэміі:
2015 – нацыянальная кінапрэмія Bodil найлепшаму акцёру і актрысе другога плану
2015 – прэмія Robert дацкай гільдыі кінакрытыкаў за найлепшы сцэнар, рэжысуру і майстэрства акцёра ў галоўнай ролі

22 траўня 16:00
КАЗКА ПРА ВОЗЕРА / Järven tarina, 80 хв., дакументальны
Фінляндыя, 2015 Рэжысёр: К.Саарнілуата, М.Рор
Фільм пра азёры, прыроду і ваду, ахутаныя фінскай міфалогіяй

22 траўня 18:00
ВІКТОРЫЯ / Victoria****, 138 хв.
Германія, 2015 Рэжысёр: С.Шыпер
У ролях: Л.Коста, Ф.Рагоўскі, М.Мауф
Маладая іспанка пераехала ў Берлін і раптам сутыкнулася са смяротнай небяспекай…
Узнагароды і прэміі:
2015 – прыз Гільдыі артхаўзнага кіно рэжысёру на МКФ у Берліне (Германія)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Lola найлепшаму фільму, рэжысёру, аператару, акцёру і актрысе за галоўныя ролі
2015 – прэмія кінакрытыкаў рэжысёру на Нарвежскім МКФ
2015 – прыз найлепшаму замежнаму фільму на кінафестывалі ў Сан-Дыега (ЗША)
2016 – прыз Gaudí і прэмія Св. Георгія (Каталонія, Іспанія) найлепшай актрысе (Лія Коста)

22 траўня 21:00
ПРАКТЫКАВАННІ Ў АБДЫМКАХ / Vaje v objemu***, 89 хв.
Славенія, 2012 Рэжысёр: М.Певеч
У ролях: У.Фюрст, Я.Зупанчыч, Д.Мілінавіч
У школе танцаў дзве пары вучацца мове танга, але разам яны спазнаюць не толькі харэаграфічныя “па”.
Узнагароды і прэміі:
2012 – прыз Vesna найлепшым рэжысёру, акцёру і актрысе на Славенскім кінафестывалі

23 траўня 18:30
АРВА ПЯРТ – НАВАТ КАЛІ Я ЗГУБЛЮ ЎСЁ / Arvo Pärt – Isegi kui ma köik kaotan, 90 хв., дакументальны
Эстонія, 2015 Рэжысёр: Д.Супін
Фільм пра слыннага эстонскага кампазітара

23 траўня 21:00
МАЕ ДАЧКІ – КАРОВЫ / Moje córki krowy, 88 хв.
Польшча, 2015 Рэжысёр: К.Дэмбска
У ролях: А.Кулеша, Г.Мускала, М.Дарачыньскі
Дзве сястры, аддаленыя лёсам адна ад адной, вымушаныя ісці на збліжэнне – праз смех, слёзы ды любоў.
Рэжысёр Кінга Дэмбска і прадзюсар Збігнеў Дамагальскі наведаюць паказ.

24 траўня 18:30
У КОШАК НЯМА ГАЛАВАКРУЖЭННЯ / Os Gatos não Têm Vertigens***, 124 хв.
Партугалія, 2014 Рэжысёр: А-П.Васкансэлас
У ролях: М.ду Сеу Гуэра, Ж.Жэзус, Ф.Серана, Н.Брэйнер, Ц.Дэльфіна, В.Гансалвес
18-гадовы юнак заблытаўся ў лабірынце крыміналу, а сталая кабета трапіла ў пастку самоты…
Узнагароды і прэміі:
2015 – прэмія Autores (Партугалія) за найлепшы сцэнар і найлепшай актрысе (Марыя ду Сеу Гуэра)
2015 – прэмія Залаты глобус і прыз Cinema Bloggers (Партугалія) найлепшай актрысе (Марыя ду Сеу Гуэра)
2015 – нацыянальная кінапрэмія Sophia найлепшаму фільму, сцэнарысту, рэжысёру, акцёру і актрысе за галоўныя ролі, за найлепшы мантаж, гук, музыку і арыгінальную песню

24 траўня 21:00
ПЕРАСЛЕД / Pursuit, 95 хв.
Ірландыя, 2015 Рэжысёр: П.Мерсье
У ролях: Р.Брэдлі, Б.Ўорд, Б.Глісан, Л.Канінгэм
Старажытная ірландская легенда на сучасны лад. Дачка магутнага крымінальнага боса насуперак бацьку не жадае ісці замуж і пачынае вар'яцкую авантуру…

25 траўня 18:30
СТАКГОЛЬМСКІЯ ГІСТОРЫІ / Stockholm Stories***, 97 хв.
Швецыя, 2013 Рэжысёр: К.Фален
У ролях: М.Волстрам, Й.Карлсан, С.Фродэ, Д.Рагнарсан, Ф.Берг
Студэнт, пісьменнік-пачатковец, рэкламны агент, працаголік і бяздомная Ганна намагаюцца знайсці шлях да сябе і асяроддзя. Першы крок – выключыць святло…
Узнагароды і прэміі:
2014 – прыз актрысе (Джулія Рагнарсан) на Стакгольмскім кінафестывалі

25 траўня 21:00
САМУРАІ ЧАРНОБЫЛЯ / Tšernobõli samuraid*, 55 хв. дакументальны,
Эстонія, 2012 Рэжысёр: І.Хейнмаа
Фільм пра ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і наступствы ў іх жыцці

26 траўня 18:30
МАЛІТВА НА КРЫЖЫ / Lūgšana krustā, 52 хв. дакументальны
Латвія, 2008 Рэжысёр: Д.Смілтэна
Гісторыя XX-га стагоддзя праз прызму лёсу слыннага латышскага епіскапа Балеслава Слосканса, апостальскага адміністратара ў Мінску і Магілёве ў другой палове 20-х – пачатку 30-х.
Рэжысёр Дзідра Смілтэна наведае паказ.

26 траўня 21:00
МАРК ШАГАЛ. ПАЧАТАК, 13 хв., анімацыйны
Беларусь, 2015 Рэжысёр: А.Пяткевіч
Фільм-летуценне. І ўспамін, і сон, і мара …
ды іншыя новыя беларускія анімацыйныя фільмы

Уваход вольны.

Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.

* - дзецям да 12 гадоў прагляд дазволены толькі ў суправаджэнні бацькоў ці педагога
** - дзецям да 14 гадоў прагляд дазволены толькі ў суправаджэнні бацькоў ці педагога
*** - прагляд дазволены толькі для аўдыторыі, старэйшай за 16 гадоў
**** - прагляд дазволены толькі для аўдыторыі, старэйшай за 18 гадоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

afisha.relax.by представляет вашему вниманию фильм «Фестиваль современного европейского кино» в Минске.

Киноафиша на relax.by предлагает ознакомиться с расписанием сеансов в кинотеатрах, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв о фильме.

Наша афиша дает вам возможность посмотреть кадры и трейлер к фильму «Фестиваль современного европейского кино».

Также у нас вы можете купить билеты в кино онлайн.