24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Вікі-летнік 2017

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне “Фаланстэр” сумесна з беларускай вікі-супольнасцю з 11 па 17 ліпеня 2017 года ў г. Капылі Мінскай вобласці ладзяць летнюю школу “Вікі-летнік 2017”.

Галоўная мэта “Вікі-летніка 2017”
– паскарэнне і ўдасканаленне абмена арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі ў Вікіпедыі паміж актыўнымі пачаткоўцамі і карыстальнікамі з досведам. Падчас летняй школы ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як напісаць добры артыкул, як правесці вікі-майстар- клас, якое месца займае “адкрытая культура” у спісе прыярытэтаў вікі-сучаснасці, як стварыць шаблон ці бота і шмат іншых карысных і цікавых рэчаў.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі, якія жадаюць пісаць, рэдагаваць, ці канструяваць Вікіпедыю. У летняй школе могуць прыняць удзел як вопытныя вікіфікатары, так і і навічкі, якія толькі робяць першыя крокі ў свеце Вікіпедыі.

Для таго, каб прыняць удзел у “Вікі-летніку 2017”, неабходна стаць карыстальнікам Вікіпедыі і паспрабаваць сябе ў вікі-актыўнасцях:

– напісаць артыкулы з нуля ці дапаўняць ўжо існуючыя;
– выпраўляць арфаграфічныя памылкі за іншымі;
– рабіць фота і дадаваць іх на Wiki Commons і ў артыкулы;
– перакладаць артыкулы.
Запаўняйце анкету і з найбольш актыўнымi ўдзельнiкамi абавязкова звяжуцца. Пры падборы кандыдатаў будуць улічваца геаграфічнае прадстаўніцтва і гендэрны баланс. Заяўкі прымаюцца да 5 чэрвеня. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно